Рэната Гутуза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэната Гутуза
італ.: Renato Guttuso
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 снежня 1911(1911-12-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1987(1987-01-18)[3][4][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, палітык, рысавальнік, графік
Жанр графіка
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Партыя
Член у
Узнагароды
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэната Гутуза (іт. Renato Guttuso; 26 снежня 1911 ці 2 студзеня 1912, Багерыя — 18 студзеня 1987, Рым) — італьянскі жывапісец, графік, ганаровы член Акадэміі мастацтваў СССР (1962). Адзін са стваральнікаў новага фронту мастацтваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэната Гутуза нарадзіўся ў прыгарадзе Палерма Багерыі ў сям’і землямера Джаакіна Гутуза Фазула. Першыя ўрокі малявання атрымаў у сельскага майстра, які займаўся роспісам вазоў. Вучыўся ў ліцэі, наведваў курсы мастака-футурыста Піпа Рыца. У 1931 годзе Гутуза ўдзельнічае ў Куадрыенале — выставе італьянскіх мастакоў у Палерма, якая праходзіць раз у чатыры гады, дзе дзве яго карціны былі адзначаны крытыкай. У 1930 годзе паступіў на факультэт права ва ўніверсітэце Палерма. Праз год кінуў вучобу і пераехаў у Рым. Працаваў рэстаўратарам у галерэі Баргезэ. У Рыме Гутуза збліжаецца з дзеячамі мастацтва, апазіцыйнымі рэжыму Мусаліні. Яго артыкул пра Пікасо (1933) у газеце «Ора» пацягнуў за сабой абвінавачанне з боку цэнзуры ў парушэнні грамадскай бяспекі. Уваходзіў (1938) у арт-аб’яднанне «Карэнтэ» («Плынь»), якое выдавала аднайменны літаратурна-мастацкі часопіс. У 1940 годзе Гутуза ўступіў у Камуністычную партыю Італіі (з 1956 — у ЦК Кампартыі).

У гады Другой сусветнай вайны Гутуза стварае адзін са знакамітых сваіх твораў — «Распяцце»: «Я хачу напісаць гэтае пакаранне Хрыста як сённяшнюю сцэну… Хрыстос як сімвал усіх, хто сёння церпіць абразы, турмы, пакаранні за свае ідэі». Карціна пераклікаецца з «Гернікай» — у цэнтры кампазіцыі фігура каня — прамая цытата шэдэўра Пікасо. Карціна «Распяцце» экспанавалася на выставе «Прэміа Бергама» (1942) і выклікала незадаволенасць Ватыкана. З 1943 года Гутуза ўдзельнік руху Супраціўлення ў складзе партызанскай брыгады Поўдня.

У 1945 годзе разам з Перыкле Фацыні, Антоніа Карпора і некалькімі іншымі мастакамі Гутуза заснаваў групу Неа-кубіста.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Renato Guttuso // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Renato Guttuso
  4. Renato GuttusoOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. http://www.accademiasanluca.eu/it/accademici/id/345/