Рэспубліка Ангілья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Ангілья
Republic of Anguilla

Непрызнаная дзяржава
Flag of Saint Christopher-Nevis-Anguilla.svg
1967 – 1969


Flag of Saint Christopher-Nevis-Anguilla.svg
Flag of Anguilla (1967-1969).svg Coat of arms of Anguilla.svg
Сцяг Ангільі Герб Ангільі
Anguilla map.png
Сталіца Валі
Мова Англійская
Плошча 91 км²
Насельніцтва 5,5 тыс. (1967)
Форма кіравання Рэспубліка
Старшыня Савета Вострава
 - 1967 Пітэр Адамс
 - 19671969 Рональд Уэбстэр

Рэспубліка Ангілья (англ.: Republic of Anguilla) — непрызнаная дзяржава, існаваўшая ў 19671969 на аднайменным востраве.

27 лютага 1967 Вялікабрытанія надала сваёй залежнай тэрыторыі, федэрацыі Сент-Крыстафер-Невіс-Ангілья, статус асацыяванай дзяржавы са значнай ступенню самакіравання і правам прыняцця канстытуцыі. Але гэта рашэнне выклікала шматлікія акцыі пратэсту жыхароў Ангільі супраць падначалення вострава адміністрацыі з Сент-Кітса, што скончыліся 30 мая выгнаннем федэральнай паліцыі. Паўстанцы запыталі ўваходжання ў склад ЗША, але амерыканскі ўрад адхіліў заяву. 11 ліпеня 1967 быў праведзены рэферэндум аб выхадзе Ангільі з федэрацыі з станоўчым вынікам: 1813 галасоў за і 5 супраць.

Пасля абвяшчэння незалежнасці дзяржава стварыла асабісты парламент і ўрад – Савет Вострава Ангілья. Пітэр Адамс быў абраны першым Старшынёй Савета, але калі ён выступіў з прапановай вярнуцца ў склад саюза, то быў заменены Рональдам Уэбстэрам. У снежні 1967 брытанскі Парламент распрацаваў праект, паводле якога Брытанія назначала свайго прадстаўніка на востраве, які б ажыццяўляў кіраўніцтва разам з мясцовым урадам. Прапанова была прынятая, але ніякіх канкрэтных крокаў па вырашэнню лёсу Ангільі не было зроблена.

6 лютага 1969 быў праведзены другі рэферэндум, які пацвердзіў жаданне жыхароў вострава заставацца незалежнымі. На наступным дзень краіна афіцыйна абвясціла сябе рэспублікай. Вялікабрытанія пачала перамовы па новаму пагадненню, але яны не скончыліся поспехам. 19 сакавіка 1969 на востраў былі ўведзеныя брытанскія вайскоўцы і паліцыя, якія пакінулі краіну восенню таго ж года. Ангілья была вернутая ў склад федэрацыі з правам на сецэсію, якім яна скарысталася 19 снежня 1980. Такім чынам Сент-Кітс і Невіс атрымалі незалежнасць у 1983, а Ангілья засталася заморскай тэрыторыяй Брытаніі.