Сабор Святога Марціна, Браціслава
| Сабор | |
| Сабор Святога Марціна ў Браціславе | |
| Горад | Браціслава |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Тып будынка | Царква |
| Архітэктурны стыль | Готыка |
| Статус | Дзеючы каталіцкі храм |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Сабор Святога Марціна на |
|
Сабор Святога Марціна (славацк.: Katedrála sv. Martina, ням.: Kathedrale des Heiligen Martin, венг. Szent Márton-dóm або Koronázó templom) — найбуйнейшы гатычны храм Браціславы. Царква святога Марціна з'яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Браціславы.
Гісторыя[правіць]
Пачатак будаўніцтва сабора адносіцца да XIII ст.. Сённяшні выгляд набыў у 1849 годзе.
З 1563 па 1830 гады ў саборы Святога Марціна праходзілі каранацыі імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і Аўстра-Венгрыі ў якасці каралёў Венгрыі, у тым ліку Максіміліяна II (1563), Марыі Тэрэзіі (1741).
Усярэдзіне характэрны скульптурная група Св. Марціна, выкананая Георгам Рафаэлем Донерам у стылі барока, сярэднявечныя гатычныя надмагіллі і каляровыя вітражы.
У катакомбах сабора знаходзяцца пахаванні бачных прадстаўнікоў духоўнага саслоўя і знакамітых дваранскіх родаў. У саборы знаходзіцца грабніца Ёзэфа Ігнаца Байзы, аўтара першага славацкага рамана.