Леапольд I Габсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леапольд I
Leopold I
Kaiser Leopold I Saulgau Stadtmuseum.jpg
Greater Coat of Arms of Leopold I, Holy Roman Emperor.svg
сцяг
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
сцяг
18 ліпеня 1658 — 5 мая 1705
Каранацыя: 18 ліпеня 1658
Папярэднік: Фердынанд III
Пераемнік: Іосіф I
сцяг
Кароль Чэхіі
сцяг
9 ліпеня 1654 — 5 мая 1705
Папярэднік: Фердынанд IV
Пераемнік: Іосіф I
сцяг
Кароль Венгрыі
9 ліпеня 1654 — 5 мая 1705
Папярэднік: Фердынанд IV
Пераемнік: Іосіф I
 
Нараджэнне: 9 чэрвеня 1640({{padleft:1640|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:9|2|0}})
Вена
Смерць: 5 мая 1705({{padleft:1705|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:5|2|0}}) (64 гады)
Вена
Пахаваны: Імператарскі склеп
Род: Arms of Counts of Habsbourg.svg Габсбургі
Бацька: Фердынанд III
Маці: Марыя Ганна Іспанская
Жонка: 1-я жонка: Маргарыта Тэрэза Іспанская
2-я жонка: Клаўдзія Фелісіта Аўстрыйская
3-я жонка: Элеанора Нойбургская
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Фердынанд Венцэль, Марыя Антонія, Іаган Леапольд, Марыя Ганна
ад 2-га шлюбу: Ганна Марыя, Марыя Жазефа
ад 3-га шлюбу: Іосіф I, Марыя Елізавета, Марыя Ганна, Марыя Тэрэза, Карл VI, Марыя Іозефа, Марыя Мадлена

Леапольд I (ням.: Leopold I.; 9 чэрвеня 1640 — 5 мая 1705) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 18 ліпеня 1658 года, кароль Венгрыі з 27 чэрвеня 1655 года[1], кароль Чэхіі з 14 верасня 1656 года[1], другі сын імператара Фердынанда III і Марыі Ганны Іспанскай.

Валадаранне Леапольда I адзначана вострым суперніцтвам з Людовікам XIV за гегемонію ў Еўропе. У яго кіраванне туркі беспаспяхова аблажылі Вену і было распачата вызваленне ад іх Венгрыі. У цэлым Леапольду ўдалося ўмацаваць імперыю, якая стаяла пасля Вестфальскага міру на грані развалу, што дазволіла ёй праіснаваць яшчэ стагоддзе[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1640 года, выхоўваўся спачатку ў езуітаў для прыняцця духоўнага сану, але пасля смерці старэйшага брата, Фердынанда (1654), стаў спадчыннікам аўстрыйскіх земляў і быў абвешчаны каралём венгерскім і чэшскім. Пасля смерці бацькі (1657) Леапольд I, нягледзячы на ўсе інтрыгі Людовіка XIV, які жадаў атрымаць імператарскую карону, быў абраны ў германскія імператары і каранаваны 18 ліпеня 1658 года дзякуючы садзейнічанню курфюрста Фрыдрыха-Вільгельма Брандэнбургскага.

Ён любіў і заахвочваў да заняткаў гісторыяй і прыродазнаўчымі навукамі, заступаўся за музыкантаў, быўшы сам таленавітым кампазітарам-аматарам, заснаваў універсітэты ў Інсбруку, Ольмюцы і Брэслау; Леапольдаўскае таварыства прыродазнаўцаў захоўвае яго імя. Пасля смерці эрцгерцага Жыгімонта Франца Цірольскага (1665) Леапольд I набыў графства Ціроль і выкупіў у Польшчы сілезскія княствы Опельн і Ратыбор, закладзеныя ёй Фердынандам III.

Яго знешняя палітыка праходзіла ва ўмовах суперніцтва з французскім каралём Людовікам XIV, які даводзіўся Леапольду стрыечным братам. Леапольд быў непрыгожы. Ён вельмі рэдка выязджаў за межы аўстрыйскіх уладанняў. Моцныя палітыкі доўга не затрымліваліся пры двары імператара. У 1670 годзе, магчыма пад уплывам сваёй першай жонкі-іспанкі, выгнаў яўрэяў з Вены[3].

Удзел у войнах[правіць | правіць зыходнік]

Леапольд I

Нерашучы і схільны да дэпрэсій Леапольд I быў шчырым прыхільнікам міру, але акалічнасці ўцягнулі яго ў шматгадовыя войны. На прэсбургскім сойме яму ўдалося замацаваць за сабой Венгрыю, але яго крайняя няцерпнасць праявілася ў жорсткіх праследах венгерскіх кальвіністаў.

Разам з каралём польскім і курфюрстам брандэнбургскім ён браў удзел у вайне з Карлам X Шведскім і яго саюзнікам, Георгам Ракацы Сяміградскім. Умяшанне Турцыі ў смуты Сяміграддзя ўцягнула венскі двор у вайну з Портай. У 1663 годзе туркі ўварваліся ў Венгрыю, але былі разбіты генералам Раймундам Монтэкуколі ў бітве пры Сентгатхардзе (1664). Не скарыстаўшыся гэтай перамогай, імператар Вашварскім перамір'ем замацаваў за Портай Гросвардэйн і Нейгейзель.

Вайна неўзабаве аднавілася; пратэстанцкая нацыянальная партыя падняла мяцеж (1678—1682), і закліканыя ёю на дапамогу туркі ў 1683 годзе дашлі да Вены, якую трымалі ў аблозе з 14 ліпеня па 12 верасня. Ад разгрому Аўстрыя была выратавана толькі перамогай пры Каленбергу каля Вены (12 верасня 1683 года). Леапольд I перайшоў да наступальных дзеянняў, якія ўвянчаліся Карлавіцкім мірам.

З войнаў яго з Людовікам XIV першая (1672—1679) і другая (1688—1697) былі няўдалымі для Аўстрыі. Найбольш добрай для яе была трэцяя вайна — вайна за іспанскую спадчыну, у якой бітва пры Гохштэце была апошнім бліскучым трыумфам Леапольда I, вымушанага ў той жа час змагацца з новым паўстаннем венграў пад кіраўніцтвам Ферэнца II Ракацы.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1666 годзе Леапольд I ажаніўся з пляменніцай, іспанскай інфантай Маргарытай Тэрэзай (16511673), дачкой караля Філіпа IV і сваёй уласнай сястры Мар'яны Аўстрыйскай. З шасці дзяцей выжыла толькі адна дачка:

У 1673 годзе Леапольд ажаніўся з Клаўдзіяй Феліцытатай, эрцгерцагіні Аўстрыйскай (16531676). У іх нарадзіліся дзве дочкі, памерлі ў маленстве:

У 1676 годзе ён ажаніўся ў трэці раз з Элеанорай Нойбургскай (16551720), дачкой Філіпа Вільгельма Нойбургскага, з якой меў дзесяць дзяцей, з якіх выжылі сямёра:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Каранаваны ў гэты ж дзень.
  2. Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры: Священная Римская империя, Австрия, Германия. Ростов-на-Дону: «Феникс», 1997. С. 206.
  3. Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры — Ростов-на-Дону: Феникс, 1997. — С. 204, 206, 215, 217. — ISBN 5-222-000222.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Надрукавана яго перапіска на італ. мове з патарам Марка д'Авіяна (Грац, 1878).

  • Baumstark, «Kaiser Leopold I» (Фрэйберг, 1873).
  • Scheichl, «L. I und die oesterreichische Politik 1667-68» (Лпц., 1888).
  • в сборнике Онкена — Erdmansdörffer, «Deutsche Geschichte 1648—1740» (Б., 1892-94).
  • Maria Goloubeva, The Glorification of Emperor Leopold I in Image, Spectacle and Text (Mainz, 2000) (Veröffentlichungen des Instituts für Europäische Geschichte. Abteilung für Universalgeschichte, 184).
  • Jutta Schumann, Die andere Sonne. Kaiserbild und Medienstrategien im Zeitalter Leopolds I (Berlin, 2003) (Colloquia Augustana, 17).
Папярэднік:
Фердынанд III
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі,
Кароль Венгрыі,
Кароль Багеміі

16581705
Пераемнік:
Іосіф I
Holy Roman Empire crown dsc02909.jpg Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людвіг IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі