Сабэк
Сабэк | |
---|---|
кар.: 소백산맥 | |
35°20′16″ пн. ш. 127°43′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Усходне-Карэйскія горы |
Даўжыня | каля 300 км |
Вышыня | 1594 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабэк (кар.: 소백산맥) — горны хрыбет у Паўднёвай Карэі, паўднёва-заходняе адгалінаванне Усходне-Карэйскіх гор. З’яўляецца галоўным водападзелам Паўднёвай Карэі.
Працягласць хрыбта — каля 300 км, максімальная вышыня — 1594 м. З поўдня да хрыбта прымыкае масіў Чырысан (1915 м). Сабэк складзены пераважна гранітамі, гнейсамі, кварцытамі. Мае вострыя грабяні і стромкія схілы. На хрыбце размешчаны радовішчы золата (Кімчхон) і малібдэну (Чансу). На схілах растуць шыракалістыя (дуб, ясень) і мяшаныя (з прымешкай елкі, хвоі) лясы; у паўднёвай частцы — вечназялёныя лясы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Собэк // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)