Самшыт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Самшыт[1] (Búxus) — род раслін сямейства самшытавых. Вечназялёныя хмызнякі і дрэўцы, растуць павольна, дасягаюць да вышыні 2-12 м (зрэдку 15-20 м). Больш за 50 відаў (па іншых звестках 70). Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе. На Беларусі інтрадукаваны самшыт вечназялёны.
Апісанне [правіць]
Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце.
Плод — каробачка.
Драўніна сандала ("пальмавае дрэва") светла-жоўтая, трывалая, ідзе на дробныя дэкаратыўныя вырабы.
Зноскі
- ↑ Самшыт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.143
Спасылкі [правіць]
- Самшыт: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 11 сакавіка 2010)
- Самшыт на сайце USDA NRCS(англ.) Праверана 25 кастрычніка 2008 г.