Самінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самінец
укр.: Соминець
Морфаметрыя
Даўжыня 1,175 км
Шырыня 0,525 км
Плошча 0,43 км²
Найбольшая глыбіня 2,8 м
Сярэдняя глыбіня 1,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,33 км²
Размяшчэнне
Краіна  Украіна
Рэгіён Валынская вобласць
Самінец (Украіна)
Самінец
Самінец
Самінец (Валынская вобласць)
Самінец
Самінец
Map

Самінец, Саменецвозера ў Шацкім раёне Валынскай вобласці, за 3 км на паўночны захад ад Шацка, за 7 км ад мяжы з Беларуссю, у басейне ракі Заходні Буг.

Плошча паверхні 0,43 км², даўжыня 1175 м, шырыня 525 м. Найбольшая глыбіня 2,8 м, сярэдняя — 1,7 м. Аб'ём вады 0,7 тыс. м³. Плошча водазбору 1,33 км². Берагі нізкія, параслі лесам, паўднёва-заходні бераг пясчаны. Значная частка воднага люстэрка пакрыта расліннасцю.

З-за невялікай глыбіні возера добра праграваецца ўлетку (18,5°С). Адносіцца да тыпу мезатрофных азёр. У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, джгір, карась, уюн, лінь і іншыя віды рыб.

Уваходзіць у склад Шацкага нацыянальнага парку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]