Сарачанскія азёры (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сарачанскія азёры
Размяшчэнне БеларусьГродзенская вобласць, Астравецкі раён
Плошча 14738,97 га
Дата заснавання 1998
physical
Сарачанскія азёры
Сарачанскія азёры
physical
Сарачанскія азёры
Сарачанскія азёры

Сарача́нскія азёры[1] — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі.

Заказнік створаны ў 1998 годзе з мэтай захавання прыродных ландшафтаў Беларускага Паазер’я, папуляцый рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ядром заказніка з’яўляецца Сарачанская група азёр. Плошча складае 14738,97[2] гектараў, у тым ліку рака Вілія — 188[1] га і 14 азёр — 430[1] га.

Возера Гульбеза
Возера Тумскае

Размешчаны на мяжы Свірскай грады і Вілейскай нізіны. Рэльеф разнастайны. Лясістасць заказніка 75 %. Пераважаюць хвойнікі, таксама ёсць ельнікі і беразнякі. Сярод дрэваў сустракаюцца дуб і асіна. Балотна-лугавая расліннасць займае каля 15 % плошчы заказніка. У яго флоры вялікая колькасць гаспадарча карысных раслін. У фаўне заказніка прысутнічаюць 203 віды жывёл, 26 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[1].

Возера Галадзянка

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]