Сафія Памеранская
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сафія Памеранская Zofia pomorska |
||
|
||
|---|---|---|
| 1523 — 1533 | ||
| Папярэднік: | Ізабела Габсбургская | |
| Пераемнік: | Даратэя Саксен-Лаўэнбургская | |
| Нараджэнне: | 1498 Штэцін |
|
| Смерць: | 13 мая 1568 Шлезвіг |
|
| Дынастыя: | Памеранская дынастыя | |
| Бацька: | Багуслаў X | |
| Маці: | Ганна Польская | |
| Муж: | Фрэдэрык I Дацкі | |
| Дзеці: | Іаган Елізавета Адольф Фрэдэрык |
|
Сафія Памеранская (польск.: Zofia pomorska; 1498, Штэцін — 13 мая 1568, Шлезвіг) — прынцэса Памеранская, каралева Даніі і Нарвегіі, герцагіня Шлезвіг-Гальштэйн-Готтарпская.
Біяграфія [правіць]
Сафія — старэйшая дачка герцага Памераніі Багуслава X Вялікага і прынцэсы Ганны, дачцы караля Польшчы Казіміра IV.
9 кастрычніка 1518 года ў Шлезвігу Сафія выйшла замуж за дацкага караля-ўдаўца Фрыдэрыка I, чацвёртага сына караля Даніі Крысціяна I і Даратэі Брандэнбург-Кульмбахскай. Каранацыя Сафіі ў шведскія каралевы адбылася 13 жніўня 1525 года ў Капенгагене. Сафія памерла ў 1568 годзе і была пахавана ў саборы Шлезвіга.
Нашчадкі [правіць]
- Іаган (1521—1580), герцаг Шлезвіг-Гальштэйн-Хадэрслеўскі
- Елізавета (1524—1586), замужам за герцагам Магнусом III Мекленбург-Шверынскім, затым за герцагам Ульрыхам Мекленбург-Гюстраўскім
- Адольф (1526—1586), герцаг Шлезвіг-Гальштэйн-Готтарпскі, жанаты на Крысціне Гесенскай
- Ганна (1527—1535)
- Даратэя (1528—1575), замужам за герцагам Крыстафам Мекленбург-Шверынскім (1537—1592)
- Фрэдэрык (1532—1556), біскуп Гільдэсгеймскі і Шлезвігскі