Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Радчыцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
51°57′26,45″ пн. ш. 26°34′25,23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Радчыцк
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая
Благачынне Столінскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Аляксандр Скірмунт
Будаўніцтва 18371841 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000690шыфр 113Г000690
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Радчыцку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў Радчыцку. І. Сербаў, 1912 г.

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1837—1841[1] гадах з цэглы па фундацыі пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Скірмунта[2], бацькі Гелены Скірмунт[3]. Аляксандр Скірмунт (1793—1845) пахаваны побач з храмам, магіла захавалася[4].

Інтэр’ер царквы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Вырашана цэнтрычным васьмігранным аб’ёмам, перакрытым драўляным гранёным паўсферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Тарцы крылаў дэкарыраваны 4 порцікамі. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю).

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (1760, перанесены з іканастаса царквы вёскі Рухча).

Зноскі

  1. Приход храма Рождества Пресвятой Богородицы д.Радчицк Столинского района (руск.)(недаступная спасылка). Пинская и Лунинецкая епархия Белорусского Экзархата РПЦ. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 24.11.2016.
  2. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
  3. Калоднае (бел.). orda.of.by. Праверана 05.11.2016.
  4. Магіла Аляксандра Скірмунта ў Радчыцку на globustut.by

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]