Свята-Успенская царква (Гольні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
53°17′57″ пн. ш. 24°00′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гольні
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Бераставіцкае
Дата пабудовы 1903 год
Стан дзейнічае
Map

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гольні Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў пачатку XX ст.

Пабудавана ў 1903 годзе (дата на падмурку) з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма[1]. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсіды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае нетыповую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб’ём, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным светлавым барабане. Да сцен цэнтральнага аб’ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з заходу кубападобны прытвор пад двухсхільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня — паўкруглыя апсіды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя і атынкаваныя элементы архітэктурнай аздобы — аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп.1, спр. 1139, арк. 105.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]