Сесіль Джон Родс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сесіль Джон Родс Cecil John Rhodes |
|||
![]() |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 17 ліпеня 1890 — 12 студзеня 1896 | |||
| Манарх: | Вікторыя | ||
| Папярэднік: | Джон Гордан Спрыг | ||
| Пераемнік: | Джон Гордан Спрыг | ||
| Адукацыя: | |||
| Веравызнанне: | англіканства | ||
| Нараджэнне: | 5 ліпеня 1853 Bishop’s Stortford, Хартфардшыр, Англія |
||
| Смерць: | 26 сакавіка 1902 (48 гадоў) Muizenberg (каля Кейптаўна), Капская калонія |
||
| Жонка: | у шлюбе не быў | ||
| Дзеці: | няма | ||
Сесіль Джон Родс (англ.: Cecil John Rhodes, 5 ліпеня 1853 - 26 сакавіка 1902) — англійскі і паўднёваафрыканскі палітычны дзеяч, бізнэсмэн, будаўнік ўласнай сусветнай імперыі, ініцыятар англійскай каланіяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы.
Біяграфія [правіць]
- У 1870 прыбыў разам са сваім старэйшым братам у Афрыку, каб стаць фермерам, аднак у 1871 захапіўся «алмазнай ліхаманкай» і заснаваў прадпрыемства па здабычы алмазаў.
- У 1873 вярнуўся на радзіму, каб працягнуць адукацыю ў Оксфардскім універсітэце.
- У 1881 удзельнічаў у стварэнні алмазнай манаполіі De Beers.
- У 1881 быў абраны ў парламент Капскай калоніі.
- У 1885 пачаў кампанію па далучэнні да Брытанскай імперыі афрыканскіх зямель на поўнач ад Капскай калоніі.
- У 1889 заснаваў Брытанскую паўднёва-афрыканскую прывілеяваную кампанію.
- У 1890 стаў прэм'ер-міністрам Капскай калоніі. Шляхам дыпламатыі і ваеннай сілы вымусіў кіраўніка амандэбеле Лабенгулу перадаць у выглядзе канцэсіі ў 1891 шырокія тэрыторыі, якія сталі брытанскімі калоніямі, названыя яго імем - Паўднёвая і Паўночная Радэзіі. Пазней гэтыя валоданні сталі ядром дзяржаў Замбія (1964) і Зімбабвэ (1980).
- У 1895 Родс ў прыватным парадку фінансуе няўдалы напад на бурскія рэспублікі Трансвааль (Рэйд Джэймсан) з мэтай аб'яднання Паўднёвай Афрыкі пад брытанскім сцягам.
- У 1896, пасля разгрому атрада Джэймсана, Родс вымушаны быў падаць у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Капскай калоніі.
Літаратура [правіць]
- Apollon B. Davidson: Cecil Rhodes and his time. Protea Book House, Pretoria 2003
- Anthony Thomas: Rhodes: the race for Africa. Penguin Books, London 1997
- Brian Roberts: Cecil Rhodes: flawed Colossus. Norton, New York 1988
