З пляцоўкі Вікіпедыя.
Смалёўка (Silene) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Тыповы від рода — Silene gallica L.
Распаўсюджванне [правіць]
Род налічвае больш за 400 відаў у паўночных і ўмераных абласцях Паўночнага паўшар'я, у асноўным у Міжземнамор'і[3].
На тэрыторыі Беларусі род прадстаўлены 11 відамі[4], на тэрыторыі Расіі — прыкладна ста пяццюдзесяццю відамі, з іх у Заходняй Сібіры сустракаецца 22 віды і 15 — на Алтаі.
Многія аднагадовыя віды, напрыклад, Silene dichotoma, засмечваюць пасевы, растуць на пустках і т. п. Шматгадовыя віды звычайна насяляюць на камяністых і пяшчаных месцах, нярэдка утворачы дзярновіны. Смалёўка ляскаўка (Silene vulgaris), сустракаецца па сухіх лугах і схілах, у зарасніках хмызнякоў, на высечках, часам як пустазелле. Silene nutans расце ў светлых лясах, гаях, па лясных схілах. Silene acaulis — арктаальпійская падушкападобная расліна[5].
Зноскі
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)