Стайкаўскі сельсавет (Івацэвіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стайкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стайкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2011) 3 295
Стайкаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ста́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Стайкі.

Колькасць двароў — 1362, колькасць жыхароў — 3221.

Старшыня — Басалай Нікалай Іванавіч[1], кіраўнік спраў — Маліч Алла Пятроўна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гошчаўскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3171 чалавек[4], з іх 94,3 % — беларусы, 4,0 % — рускія[5].

Зноскі

  1. а б Сайт раённай адміністрацыі(недаступная спасылка)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.