Любішчыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любішчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Любішчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 жніўня 2022
Насельніцтва (2009) 1 747
Любішчыцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Любі́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Любішчыцы.

Колькасць двароў — 799, колькасць жыхароў — 1749.

Старшыня — Варановіч Мікалай Анатолевіч[1], кіраўнік спраў — Осіпік Галіна Мікалаеўна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яглевіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1747 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Любішчыцы, вёскі Панкі, Плехава і пасёлак Майск.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.