Станіслаў Уладзіслававіч Шостак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Уладзіслававіч Шостак
Маёр Войска Польскага ў эміграцыі Станіслаў Шостак
Маёр Войска Польскага ў эміграцыі Станіслаў Шостак
Дата нараджэння 14 студзеня 1898(1898-01-14)
Месца нараджэння Беразіно, Расійская імперыя
Дата смерці 11 лютага 1961(1961-02-11) (63 гады)
Месца смерці Лондан, Вялікабрытанія
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Расіі Расійская імперыя(18981917)
Сцяг Расіі Расійская рэспубліка(19171918)
Сцяг Польшчы Польшча (19181961)
Род войскаў бранятанкавыя
Гады службы 19171947
Званне Палкоўнік Польшчы
Бітвы/войны Першая сусветная вайна,
Польска-савецкая вайна,
Другая сусветная вайна
Узнагароды і званні
зорка «1939—1945» Africa Star Італьянская зорка Defence Medal War Medal 1939–1945 Medal of Independence залаты крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі медаль Арміі медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці» медаль «Удзельніку вайны 1918—1921» Victory Medal Gold Cross of Merit with Swords
State Sports Badge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Уладзіслававіч Шостак (польск.: Stanisław Szostak; 14 студзеня 1898, Беразіно — 11 лютага 1961), Лондан — польскі вайсковец, палкоўнік бранятанкавых войскаў Войска Польскага (міжваенная Польская Рэспубліка). Адзін з арганізатараў бранятанкавых войскаў у міжваеннай Польшчы.

Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава і Марыі з Нецяёўскіх.

У 1917 годзе скончыў гімназію з залатым медалём. Затым быў прыняты на вучобу юнкерам у Мікалаеўскую інжынерную школу ў Петраградзе. Пасля няўдалага мецяжу юнкераў Юнкерс 29 кастрычніка 1917, мэтай якога быў арышт бальшавіцкага ўрада, кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 18 снежня 1917 года пры дапамозе галоўнакамандуючага Польскага Вайсковага Камітэта у Петраградзе, Станіслаў Шостак уступіў у юнкерскую каманду Першага рыцарскага легіёна ў першым Польскім Корпусе. Пасля арганізацыі Легіёну Падхарунжых служыў у ім да 9 чэрвеня 1918 года. У студзені 1918 года браў удзел у бітве польскіх фарміраванняў з бальшавіцкімі войскамі за Бабруйск.

Пасля роспуску Першага корпуса 9 снежня 1918 года перапыніў навучанне ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце і добраахвотна ўступіў у Беларускі полк стральцоў Першай Літоўска-Беларускай дывізіі, якой камандаваў генерал Ян Радкоўскі як камандзір аддзялення ў званні радавога. Пазней камандаваў узводам у званні капрала. Ваяваў на Літоўска-Беларускім фронце ў складзе тэхнічнай палкавой службы. У гэтым палку быў да 20 мая 1920 года.

З 21 мая па 18 жніўня 1920 года — слухач Пяхотнай школы падхарунжых у Варшаве. Пасля заканчэння курсу накіраваны ў рэзерв батальёна 56 палка велікапольскай пяхоты на пасаду камандзіра ўзвода. 3 мая 1922 года прысвоена званне лейтэнанта. У чэрвені 1922 года — ад’ютант 2-га батальёна 56 палка велікапольскай пяхоты.

У пачатку 1924 года быў курсантам у Цэнтральнай танкавай школе пры 1 танкавым палку. Ад жніўня 1925 года камандзір узвода 7-й танкавай роты. У 1928—1931 камандаваў 6, 7, а пасля 4-й танкавай ротамі. 19 сакавіка 1928 года прысвоена званне капітана. Ад чэрвеня 1931 года да красавіка 1934 года быў выкладчыкам Трэніровачнага бранятанкавага цэнтра ў Варшаве. У 19351938 гадах кіраваў справамі навучальнага сектара Штаба бранятанкавых войскаў Міністэрства абароны Польшчы. 19 сакавіка 1937 прысвоена званне маёра бранятанкавых войскаў. Ад красавіка 1938 года намеснік камандзіра 7-га танкавага батальёна ў Гродне. У верасні 1939 года прызначаны на пасаду камандзіра мабілізаванага 32-га танкавага дывызіёну.

У яго складзе ваяваў пад Граевам і Шчучынам. Прыкрываў адступленне Падляскай кавалерыйскай брыгады. 12 верасня прымаў удзел у бітве пад г. Кіта. Ад 16 верасня камандаваў ужо спешаным дывізіёнам, змагаючыся за Гродна і вёску Гібы. 24 верасня на чале групы салдат дывізіёну перайшоў літоўскую мяжу і быў інтэрнаваны.

Да ліпеня 1940 года знаходзіўся у лагерах для інтэрніраваных: Кальварыя, Куршаны і 5-ы форт у Коўне. Пасля акупацыі Літвы Савецкім Саюзам адасланы ў Казельск-2, а пазней у лагер НКВД у Гразаўцы на Валагодчыне. Летам 1941 года пасля падпісання савецка-польскага дагавора ад 30 ліпеня 1941 года вызвалены, а з 25 жніўня зноў у Войску Польскім пад камандаваннем генерала Андэрса.

Удзельнічаў у ваенных кампаніях. Камандаваў бранятанкавымі падраздзяленнямі.

Ад 1946 года — у Вялікабрытаніі.

Памёр у 1961 годзе ў выніку аўтамабільнай аварыі. Пахаваны ў Лондане.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Станіслаў Шостак
Станіслаў шостак – выпускнік гімназіі. Бабруйск, 1917.
Станіслаў шостак – выпускнік гімназіі.Абарот. Бабруйск, 1917.
Паручнік Станіслаў Шостак
Капітан Станіслаў Шостак
Маёр Станіслаў Шостак
Падпалкоўнік Станіслаў Шостак
Пасведчанне маёра Шостака
Святочная паштоўка, адрасаваная маёру Шостаку
мініяцюра Шэрмана – падарунак Шостаку ад падначаленых
Магіла Станіслава Шостака ў Лондане

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • A. Suchcitz, M. Wroński: Barwa Pułku 7 Pancernego- zarys monograficzny. Wydawnictwo Instytutu Tarnogórskiego. Tarnowskie Góry 2002
  • Zbigniew Lalak. Broń pancerna w PSZ 1939-1945. — Warsaw: Pegaz-Bis : O.K. Media, 2004. — ISBN 83-922002-0-9.
  • Marian Żebrowski — «Zarys historii polskiej broni pancernej 1918—1947». Zarząd Zrzeszenia Kół Oddz. Broni Pancernej. Londyn 1971