Старасцень эрукалісты
Старасцень эрукалісты | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Senecio erucifolius L., 1755 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Старасце́нь эрукалісты[3][4] (Senecio erucifolius) — кветкавая травяністая расліна роду Старасцень (Senecio) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з прамым голым або крыху павуцініста апушаным, у верхняй частцы галінастым, часам чырванаватым сцяблом вышынёй 40—100 (60—120[5]) см і доўгім паўзучым карэнішчам. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце рана вяне, голае або злёгку апушанае, лірападобна перыстарассечанае, на чаранках; сярэдняе сцябловае — яйкападобнае, перыстарассечанае, з ланцэтападобнымі або лінейнымі, завостранымі суцэльнакрайнімі, зубчастымі або надрэзанымі на шматлікія долькі долямі. Абгортка званочкавая, голая або крыху павуціністая. Язычковыя кветкі (10—15) прадаўгаватыя, жоўтыя, сабраны ў шматлікія кошыкі, утвараюць шчыткападобнае суквецце. Плод — прадаўгавата-цыліндрычная, рабрыстая сямянка.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Еўразійскі стэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: паўднёвыя і цэнтральныя раёны Еўропы, Каўказ, Сібір, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Месцы росту: ускрайкі сухіх сасновых і бярозавых лясоў, зараснікі хмызняку, сухія астэпаваныя схілы, поймавыя лугі.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Крестовник // Архив природы России Архівавана 27 студзеня 2020. (руск.)
- ↑ а б Крестовник эруколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. - ISBN 5-85700-095-5.
- Скуратовіч А. М. Старасце́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 159. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Крестовник эруколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Крестовник // Архив природы России Архівавана 27 студзеня 2020. (руск.)