Стрэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цяганне сябе за валасы пры стрэсе

Стрэс (ад англ.: stress - ціск, націск, напор; прыгнёт; напружанне) — неспецыфічная (агульная) рэакцыя арганізма на ўздзеянне (фізічнае або псіхалагічнае), што парушае яго гамеастаз, а таксама адпаведны стан нервовай сістэмы арганізма (або арганізма ў цэлым). У медыцыне, фізіялогіі, псіхалогіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы стрэсу. Па характары ўздзеяння вылучаюць нервова-псіхічны, цеплавы або халадовы, светлавы, антрапагенны і іншыя стрэсы.

Якім бы ні быў стрэс, «добрым» або «дрэнным», эмацыйным або фізічным (або тым і іншым адначасова), уздзеянне яго на арганізм мае агульныя неспецыфічныя рысы.

Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэнне бялкоў у вугляводы праз парушэнне клетачнага метабалізму, змяншэнне мышачнай тканкі і назапашванне белага тлушчу, павышэнне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэнне апетыту і павышэнне артэрыяльнага ціску.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Напятая ад стрэсу рука

Прадухіленню стрэсу спрыяе размеркаванне часу загадзя і паўсядзённае выкананне хатняй працы, стварэнне на працоўным месцы запасу неабходных прылад і прыбіранне лішніх рэчаў, уладжванне пазаслужбовых спраў да пачатку працы, вызначэнне адрознага ад працоўнай дзейнасці віду адпачынку на выхадных загадзя і ўспаміны аб прыемных падзеях. Таксама варта ўнікаць зайздрасці, незадавальнення сабой, навакольнымі і працай, раздражнення, патрабаванняў у сям'і, імкнення перарабіць пад сябе сужэнца і дарослых дзяцей. Пры гняўлівым раздражненні карысна зрабіць тры глыбокія ўдыхі і затым адказаць жартам. Пазбягаць перанапружання дапамагае дастатковы сон, самамасаж, наведванне лазні і ўлюбёная музыка.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Перанапружанню спрыяе нелюбімая праца, разрыў стасункаў, сваркі са сваякамі, адсутнасць улюбёнай справы, нястача магнію і вітамінаў групы В[1].

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Праявамі стрэсу ёсць парушэнне засяроджання ўвагі, нізкая працаздольнасць, хуткая стамляльнасць, раздражняльнасць, агрэсіўнасць, трывожнасць і страх, сталае гнятлівае адчуванне віны[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons