Стыло

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рымскія стыло
Антычны грэк піша на васковай таблічцы

Стыло, Пісала (стар.-грэч.: στῦλος — слуп, калона) — прыстасаванне для пісьма ў выглядзе востраканцовага цыліндрычнага стрыжня (даўжынёй 8-15 см і дыяметрам каля 1 см) з косці, металу або іншага цвёрдага матэрыялу. Стыло шырока ўжывалася ў антычнасці і ў Сярэднявеччы. Завостраны канец стыло выкарыстоўваўся для нанясення (прадрапвання) тэксту на васковых таблічках. Супрацьлеглы канец рабіўся сплошчаным (у выглядзе лапатачкі) і акруглым, каб сціраць напісанае. На Беларусі стыло знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Браславе, Слуцку, Тураве, Пінску. Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да 15 стагоддзя.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.