Стэарын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Стэарын (фр.: stearine, ад грэч.: stear - тлушч) — арганічны прадукт, што атрымліваецца з тлушчаў. Складаецца са стэарынавай кіслаты з дамешкам пальмітынавай, алеінавай і іншых насычаных і ненасычаных тлустых кіслот.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Стэарын - цвёрдая, напаўпразрыстая маса, тлустая на навобмацак, тэмпература плаўлення 53-65 ° C (у залежнасці ад гатунку), шчыльнасць 0,92 г/см3 (20 ° C).

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Атрымліваюць дыстыляцыяй гідралізатаў жывёльных тлушчаў (з наступнай крышталізацыяй і адцісканнем) або гідраваннем ненасычаных кіслот раслінных алеяў.

Ва ўмовах лабараторыі стэарын можа быць атрыманы узаемадзеяннем растваральнага стэарата і кіслаты. Прыклад рэакцыі стэарату натрыю і воцатнай кіслаты: CH_{3}(CH_{2})_{16}COONa + CH_{3}COOH = CH_{3}COONa + CH_{3}(CH_{2})_{16}COOH{\downarrow}

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).