Стэфан (II) III

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стэфан II (III)
лац.: Stephanus PP. II (III)
Стэфан II (III)
92-ы Папа Рымскі
26 сакавіка 752 — 26 красавіка 757
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Стэфан II
Пераемнік: Павел I
 
Нараджэнне: 715(0715)
Рым, Італія
Смерць: 26 красавіка 757(0757-04-26)
Рым, Італія

Стэфан II (III) (лац.: Stephanus PP. II (III); 715, Рым - 26 красавіка 757) — папа рымскі з 26 сакавіка 752 па 26 красавіка 757.

біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з арыстакратычнай рымскай сям'і. Галоўнай праблемай пяцігадовага пантыфікату быў наступ лангабардаў у Італіі. У 752 годзе падпісаў мір на 20 гадоў з каралём лангабардаў Айстульфам, але праз 4 месяцы той парушыў мірны дагавор і абвясціў аб намеры далучыць Рым да каралеўства. Спробы папы Стэфана пачаць новыя перамовы з лангабардамі праваліліся, Канстанцінопаль адмовіў папе ў дапамозе. У гэтых умовах папа быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да франкаў.

У 754 годзе ён паехаў у Парыж, дзе заключыў саюз з Піпінам Кароткім супраць лангабардаў. У базіліцы Сен-Дэні папа памазаў на царства Піпіна і яго сыноў і абвясціў караля франкаў патрыцыем і абаронцам Хрысціянскай царквы. Землі, адваяваныя Піпінам у 756 годзе, паклалі пачатак стварэнню Папскай вобласці. Акрамя гэтага, Стэфан пачаў у Рыме будаўніцтва званіц і ўвёў у Рыме звон.