Піпін Кароткі
| Піпін III Кароткі лац.: Pippinus Brevis, фр.: Pepin le Bref |
||
| Піпін Кароткі (плён мастацкага ўяўлення Новага часу). | ||
|
||
|---|---|---|
| лістапад 751 — 24 верасня768 гг. | ||
| Папярэднік: | Хільдэрык III | |
| Пераемнік: | Карл Вялікі Карламан |
|
|
||
| 22 кастрычніка 741 — лістапад 751 гг. | ||
| Папярэднік: | Карл Мартэл | |
| Пераемнік: | пасада скасавана | |
| Нараджэнне: | 714 Жупіл |
|
| Смерць: | 24 верасня 768 Сен-Дэні |
|
| Дынастыя: | Каралінгі | |
| Бацька: | Карл Мартэл | |
| Маці: | Ратруда дэ Трэвэ | |
| Жонка: | Бертрада Лаонская | |
| Дзеці: | сыны: Карл Вялікі, Карламан, Піпін дочкі: Ратхайда, Адэлаіда, Гертруда, Гіль, Гізела, Берта |
|
Піпін Кароткі (714 — 24 верасня 768) — мажардом Нэйстрыі і Бургундыі ў 741—751, мажардом Аўстразіі ў 747—751, кароль франкаў у 751—768.
Пасля смерці свайго бацькі стаў мажардомам каралеўства, выконваў абавязкі разам са сваім братам Карламанам. Піпін узначаліў Нэйстрыю і Бургундыю, а Карламан Аўстразію. 15 жніўня 747 Карламан адрокся ад стальца і стаў манахам у кляштары на Монтэ Касіна, Аўстарзія адышла пад уладу Піпіна. У 751 г. скінуў са стальца Хільдэрыка ІІІ, і быў каранаваны каралём франкаў, першы з дынастыі Каралінгаў.
Здолеў звязаць саюз з папствам. Узамен на памазанне, абяцаў абараняць Рым ад лангабардаў, бо папская карона давала бязмежныя правы і дазвол на любыя дзеянні. Летам 754 г. у першай выправе на лангабардаў атрымаў перамогу і вымусіў іх на саступствы, на карысць папства. У 756 г. лангабарды парушылі перамір'е і Піпін зноў атрымаў перамогу. Таксама ў гэтым жа годзе Піпін пагадзіўся на стварэнне новай дзяржавы Папскай вобласці, якая праіснавала да 1870 г.
Ад шлюбу з Бертрадай Леонскай меў дзяцей Карла Вялікага і Карламана II, якія пасля яго смерці падзялілі каралеўства.
| Дынастыя Каралінгаў | |
|---|---|
| Продкі |
|
| Каралі франкаў |
Піпін III Кароткі (751—768) • Карламан I (768—771) • Карл Вялікі (768—814) • Піпін († 810) • Людовік I Набожны (814—840) |
| Каралі Заходне-Франкскага каралеўства |
Карл II Лысы (843—877) • Людовік II Заіка (877—879) • Людовік III (879—882) • Карламан II (879—884) • Карл III Праставаты (893—929) • Людовік IV Заморскі (936—954) • Лотар (954—986) • Людовік V Гультай (986—987) • Карл Латарынгскі († 991) • Атон († 1002) |
| Каралі Італіі, Латарынгіі і Праванса |
Лотар I (843—855) • Людовік II Юны (855—875) • Лотар II (855—869) • Карл (855—863) • Цвентыбольд (895—900) |
| Каралі Усходне-Франкскага каралеўства |
Людовік II Нямецкі (843—876) • Карламан (876—880) • Людовік III Малодшы (876—882) • Карл III Тоўсты (876—888) • Арнульф Карынтыйскі (887—899) • Людовік IV Дзіця (899—911) |
| Каралі Аквітаніі | |
| Тоўстым шрыфтам выдзелены імператары Захаду. Курсівам выдзелены прэтэндэнты без рэальнай улады. |
|