Сфрагістыка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сфрагістыка, радзей сігілаграфія (адпаведна, ад грэч. ςφραγις і лац.: sigillum: «пячатка» і грэч. γραφω «пішу», т.ч., апісанне пячатак): спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем пячатак, пад якімі тут разумеюцца як штэмпель або матрыца пячаткі, так і зробленыя з іх дапамогай адбіткі ў пластычнай масе або фарбе.
Гл. таксама: геральдыка.
Развіццё дысцыпліны ўзыходзіць да перыяду практычнага ўжывання пячатак, пачатак якога адносіцца да 9—8 тыс. да н.э. Як навуковая дысцыпліна, канчаткова сфарміравалася ў 18 ст.
Гл. таксама: беларуская сфрагістыка.
Літ.:
- Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. – Мн.: РІВШ БДУ, 1999. ISBN 985-6299-36-5. С.3—5.
