Сцяг Фіджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фіджы
Зацверджаны 10 кастрычніка 1970
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2
Аўтарскі калектыў
Робі Уілкак, Мюрэй Макензі

Дзяржаўны сцяг Фіджы — прыняты 10 кастрычніка 1970 года. Дызайн распрацаваны Робі Уілкакам (анг. Mr. Robi Wilcock) і Мюрэй МакКензі (анг. Mrs. Murray MacKenzie)[1].

Разам са зменай назвы краіны змянялася і назва сцяга, сам малюнак заставаўся нязменным:

  • Сцяг Фіджы - з 10 снежня 1970 г.;
  • Сцяг Рэспублікі Фіджы - з 7 кастрычніка 1987 г.;
  • Сцяг суверэннай Дэмакратычнай Рэспублікі Фіджы - з 25 ліпеня 1990 г.;
  • Сцяг Рэспублікі Астравоў Фіджы - з 27 ліпеня 1998 года.

Апісанне і сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Фіджы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у верхнім левым вуглу якога знаходзіцца выява сцяга Вялікабрытаніі, а ў правай частцы - гербавага шчыта, які з'яўляецца элементам герба Фіджы. Аснову гербавага шчыта складае Георгіеўскі крыж, на якім размешчана выява геральдычнага льва, які трымае сваімі лапамі плод какава. У правай верхняй секцыі шчыта - выява цукровага трыснягу, у правай ніжняй частцы - звязак бананаў, у левай верхняй - какосавая пальма, у левай ніжняй - белы голуб.

  • Сцяг Вялікабрытаніі сімвалізуе гістарычную сувязь краіны са сваёй былой метраполіяй.
  • Цукровы трыснёг, бананы, какосавыя пальмы складаюць аснову эканомікі Фіджы.
  • Голуб сімвалізуе мір.
  • Блакітны колер сцяга сімвалізуе Ціхі акіян[2].

Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

У каланіяльныя гады, у 1924 годзе, на Фіджы быў прыняты сцяг, падобны да сучаснага. Адрозненне складалася ў тым, што колер палатна быў сіні, а не блакітны, а замест гербавага шчыта ў левай частцы быў намаляваны поўны герб Фіджы.[3]

Зноскі

  1. National Symbols (англ.)(недаступная спасылка). Fiji Government. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2004. Праверана 13 января 2009.
  2. Sophie Foster. Fiji's flag: how our noble banner blue came to be (англ.)(недаступная спасылка). Fiji Times (12 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2013. Праверана 13 января 2009.
  3. Flag of Fiji (англ.)(недаступная спасылка). Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2013. Праверана 13 студзеня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]