Сцяг Французскай Палінезіі
| Сцяг заморскай абшчыны Французская Палінезія |
|||
| Французская Палінезія | |||
| Францыя | |||
|
|
|||
| Прапорцыя |
2:3 |
||
|---|---|---|---|
Дзяржаўны сцяг Французскай Палінезіі — прыняты ў 1984 годзе.
Змест |
Апісанне і сімволіка [правіць]
Сцяг Французскай Палінезіі ўяўляе сабой прамавугольнае палатно з трыма гарызантальнымі палосамі чырвонага, белага і чырвонага колераў. Шырыня цэнтральнай белай паласы ў два разы большая за шырыню чырвоных палос. У цэнтры белай паласы размешчана выява сімвала Французскай Палінезіі: палінезійскае каноэ з чырвонымі ветразямі на фоне 10 сонечных прамянёў і 5 шэрагаў марскіх хваль сіняга і белага колераў.
На каноэ знаходзяцца стылізаваныя выявы пяці чалавечкаў карычневага колеру, якія сімвалізуюць пяць архіпелагаў Французскай Палінезіі. Сонечныя прамяні сімвалізуюць жыццё. Акіян сімвалізуе багацце.[1]
Сучасны сцяг быў прыняты 20 лістапада 1984 года на аснове сцяга Таіці[2], які адрозніваецца адсутнасцю ў цэнтральнай частцы сцяга эмблемы.
Па сваім статусе Французская Палінезія з'яўляецца заморскай супольнасцю Францыі, таму нароўні са сцягам Французскай Палінезіі на ўрадавых установах і падчас правядзення афіцыйных мерапрыемствах вывешваецца таксама сцяг Францыі.[1]
Іншыя сцягі [правіць]
-
Сцяг астравоў Гамб'е -
Сцяг Маркізскіх астравоў -
Сцяг Туамоту -
Сцяг Тубуаі
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 French Polynesia (англ.) . FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
- ↑ Territorial Flag (англ.) . Tahiti.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра дзяржаўныя сімвалы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Краіны Акіяніі: Сцягі | |
|---|---|
|
Аўстралія • Вануату • Кірыбаці • Маршалавы Астравы • Мікранезія • Науру • Новая Зеландыя • Палау • Папуа — Новая Гвінея • Самоа • Саламонавы Астравы • Тонга • Тувалу • Фіджы |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
Амерыканскае Самоа • Гаваі • Гуам • Астравы Кука • Какосавыя астравы • Новая Каледонія • Востраў Ражства • Востраў Норфалк • Ніуэ • Востраў Пасхі • Піткэрн • Паўночныя Марыянскія астравы • Такелау • Уоліс і Футуна • Французская Палінезія |