Залежныя тэрыторыі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый спіс Давер і Non самакіравання тэрыторый (афіцыйны дакумент)

Залежныя тэрыторыі — агульнае абазначэнне тэрыторый, якія знаходзяцца ў пэўнай палітычнай залежнасці ад якой-небудзь дзяржавы.

Icнуюць розныя ступені і формы залежнасці, але асноўнай адметнасцю залежных тэрыторый з'яўляецца тое, што яны не лічацца часткай асноўнай ці матэрыковай тэрыторыі пэўнай дзяржавы. У той час, калі асноўная тэрыторыя дзяржавы знаходзіцца пад непасрэдным кантролем органаў улады, залежныя тэрыторыі маюць больш высокі ўзровень аўтаномнасці. Напрыклад, многія з залежных тэрыторый маюць адрозную ад дзяржавы-гаспадара прававую сістэму.

Акрамя таго, існуюць тэрыторыі, якія нельга назваць незалежнымі — да іх адносяцца спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, дзяржавы з урадам у выгнанні, альбо тэрыторыі, на якіх дзейнічаюць значныя аўтанамісцкія ці сепаратысцкія рухі.

Спіс залежных тэрыторый[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Партугаліі Азорскія астравы: аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне
  2. Сцяг Фінляндыі Аландскія астравы: аўтаномная правінцыя Фінляндыі, кіруецца на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
  3. Сцяг ЗША Амерыканскае Самоа: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША (таксама вядомае як Усходняе Самоа)
  4. Сцяг Вялікабрытаніі Ангілья: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  5. Сцяг Кітая Аамынь (Макаа) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Аамынь Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
  6. Сцяг Нідэрландаў Аруба: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў
  7. Сцяг Аўстраліі Астравы Ашмар і Карцье — Тэрыторыя астравоў Ашмар і Карцье: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
  8. Сцяг Вялікабрытаніі Бермудскія Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  9. Сцяг Нідэрландаў Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба (Карыбскія Нідэрланды): асобыя абшчыны (заморская тэрыторыя) Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года.
  10. Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская Тэрыторыя ў Індыйскім Акіяне: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі (на астравах Чагас)
  11. Сцяг Вялікабрытаніі Віргінскія Астравы (Брытанскія) — Брытанскія Віргінскія Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  12. Сцяг Нарвегіі востраў Бувэ: уладанне Нарвегіі
  13. Сцяг ЗША Віргінскія Астравы (ЗША) — Віргінскія астравы Злучаных Штатаў Амерыкі: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
  14. Сцяг Францыі Гвадэлупа: заморскі дэпартамент Францыі
  15. Сцяг Францыі Гвіяна — Французская Гвіяна: заморскі дэпартамент Францыі
  16. Сцяг Вялікабрытаніі Гернсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў
  17. Сцяг Вялікабрытаніі Гібралтар: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  18. Сцяг Кітая Ганконг (Сянган) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
  19. Сцяг Даніі Грэнландыя: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі
  20. Сцяг ЗША Гуам: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
  21. Сцяг Вялікабрытаніі Джэрсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў
  22. Сцяг Вялікабрытаніі Кайманавы Астравы — Кайманавы (Кайман) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  23. Сцяг Іспаніі Канарскія астравы — аўтаномная супольнасць Іспаніі;
  24. Сцяг Францыі в. Кліпертан: заморскае ўладанне Францыі без сталага насельніцтва; вылучаны з падпарадкавання Французскай Палінезіі з 21.02.2007
  25. Сцяг Аўстраліі Какосавыя Астравы — Тэрыторыя Какосавыя (Кілінг) Астравы: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
  26. Сцяг Новай Зеландыі Кука астравы: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй
  27. Сцяг Нідэрландаў Кюрасаа: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўствы Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года.
  28. Сцяг Партугаліі Мадэйра (астравы): аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне
  29. Сцяг Францыі Маёта: заморскі дэпартамент Францыі
  30. Сцяг ЗША Малыя Ціхаакіянскія Астравы ЗША — Малыя Ціхаакіянскія Аддаленыя Астравы (ЗША): заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва (уключае в. Бейкер, атол Джонстан, в. Джэрвіс, в. Хаўлэнд, рыф Кінгмен, атол Мідуэй, атол Пальміра, в. Уэйк)
  31. Сцяг Францыі Марцініка: заморскі дэпартамент Францыі
  32. Сцяг Іспаніі Мелілья: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока)
  33. Сцяг Вялікабрытаніі Мантсерат: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  34. Сцяг Вялікабрытаніі Мэн — Востраў Мэн: каронная зямля Вялікабрытаніі
  35. Сцяг ЗША в. Наваса: заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва, аспрэчваецца Рэспублікай Гаіці
  36. Сцяг Новай Зеландыі Ніўэ: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй
  37. Сцяг Францыі Новая Каледонія: заморская тэрыторыя Францыі
  38. Сцяг Аўстраліі Норфалк — Востраў Норфалк: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
  39. Сцяг Аўстраліі Астравы Каралавага мора: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
  40. Сцяг Вялікабрытаніі Піткэрн: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  41. Сцяг ЗША Пуэрта-Рыка — Садружнасць Пуэрта-Рыка: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя)
  42. Сцяг Францыі Рэюньён: заморскі дэпартамент Францыі
  43. Сцяг Аўстраліі Ражства Востраў: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
  44. Сцяг Нарвегіі Свальбард: тэрыторыя, якая кіруецца Нарвегіяй на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення; уключае а-вы Шпіцберген і Мядзвежы
  45. Сцяг Вялікабрытаніі Святой Алены Востраў: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі; уключае таксама астравы Трыстан-да-Кунья і востраў Узнясення
  46. Сцяг ЗША Паўночныя Марыянскія астравы — Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў (ЗША): заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
  47. Сцяг Францыі Сен-Бартэльмі: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007
  48. Сцяг Францыі Сен-Мартэн: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007
  49. Сцяг Францыі Сен-П'ер і Мікелон: заморская тэрыторыя Францыі
  50. Сцяг Іспаніі Сеўта: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока)
  51. Сцяг Нідэрландаў Сінт-Мартэн: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года.
  52. Сцяг Вялікабрытаніі Цёркс і Кайкас: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  53. Сцяг Новай Зеландыі Такелау, Юніён: залежная тэрыторыя Новай Зеландыі
  54. Сцяг Францыі Уоліс і Футуна — Астравы Уоліс і Футуна: заморская тэрыторыя Францыі
  55. Сцяг Даніі Фарэрскія Астравы: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі
  56. Сцяг Вялікабрытаніі Фалклендскія Астравы — Фалклендскія (Мальвінскія) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай
  57. Сцяг Францыі Французская Палінезія: заморская тэрыторыя Францыі
  58. Сцяг Францыі Французскія Паўднёвыя Тэрыторыі — Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя Тэрыторыі: заморская тэрыторыя Францыі, уключае раскіданыя па Індыйскім акіяне астравы без сталага насельніцтва
  59. Сцяг Аўстраліі Астравы Херд і Макдональд: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
  60. Сцяг Францыі Астравы Эпарсэ (Раскіданыя астравы): заморскае ўладанне Францыі, уключае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан-ды-Нова (аспрэчваюцца Мадагаскарам) і Трамлен (аспрэчваецца Маўрыкіем); адміністрацыйна падпарадкаваны Французскім Паўднёвым і Антарктычным тэрыторыям
  61. Сцяг Вялікабрытаніі Паўднёвая Джрджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай
  62. Сцяг Нарвегіі Ян-Маен — востраў Ян-Маен: уладанне Нарвегіі

У гэты спіс не ўключаны ваенныя і ваенна-марскія базы, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў.