Сцяг Вануату

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Рэспублікі Вануату
Вануату

Flag of Vanuatu.svg

Зацверджаны

18 лютага 1980

Выкарыстанне

FIAV 111110.svg

Прапорцыя

19:36

Naval Ensign of Vanuatu.svg
FIAV 000001.svg Ваенна-марскі сцяг Вануату

Дзяржаўны сцяг Вануату - прыняты 18 лютага 1980.

У якасці асновы нацыянальнага сцяга былі выбраны колеры партыйнага сцяга партыі Вануаку, якая прывяла краіну да незалежнасці ў 1980 годзе, — чырвоны, зялёны, чорны і жоўты. Канчатковы варыянт быў абраны парламенцкім камітэтам з некалькіх прапаноў мясцовых мастакоў.

Зялёны колер сімвалізуе багацце астравоў, чырвоны - колер крыві людзей і свіней, чорны - мясцовых жыхароў ні-вануату. Па прапанове прэм'ер-міністра Вануату былі ўключаныя жоўтая і чорная раздзяляльныя палосы (en: Fimbriation). Жоўтая Y-падобная фігура сімвалізуе святло Евангелля, якое асвятляе астравы Ціхага акіяна (у Вануату каля 90% хрысціян).

Жоўтая эмблема на чорным фоне - ікол дзіка - сімвал дабрабыту, які носяць на астравах як талісман, і дзве лісцінкі мясцовай папараці намеле. Лісцінкі з'яўляюцца сімвалам міру, а 39 іх лісточкаў прадстаўляюць 39 членаў заканадаўчага органа Вануату (на момант прыняцця сцяга парламент Вануату складаўся з 39 чалавек).

Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]