Сцяпанаўскі сад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпанаўскі сад
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Размяшчэнне
53°54′54″ пн. ш. 27°33′29″ у. д.HGЯO
Раён[[Цэнтральны|Цэнтральны]]
Гістарычны раёнСтаражоўка 
Сцяпанаўскі сад (Мінск Цэнтр)
Сцяпанаўскі сад
Сцяпанаўскі сад
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сцяпанаўскі сад — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Кісялёва і Старавіленскай[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Тарасу Шаўчэнку

У канцы XIX ст. на рагу вуліц Старажоўскай (Кісялёва) і Міхайлаўскай (Камуністычная) мяшчанін Іван Сцяпанаў на ўласнай зямлі пасадзіў фруктовы сад, які ў 1913 годзе быў выкуплены горадам.[2].

У садзе расло мноства кветак, а таксама яблыні, грушы, ліпы, некаторыя з якіх захаваліся да нашых дзён. Дарожкі былі пасыпаны чырвонай цаглянай дробкай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, тут збіралася моладзь, ладзіліся танцы пад акардэон[3].

Бювет

23 красавіка 2002 года адбылося ўрачыстае ж адкрыццё ў скверы побач з будынкам-новабудоўляй Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь помніка Тарасу Шаўчэнку з нагоды 185-годдзя з дня яго нараджэння.

9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «Сцяпанаўскі сад»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]