Трасцянец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канцэнтрацыйны лагер
Малы Трасцянец
Каардынаты: 53°51′04″ пн. ш. 27°42′17″ у. д. / 53.851111° пн. ш. 27.704722° у. д. (G) (O) (Я)53°51′04″ пн. ш. 27°42′17″ у. д. / 53.851111° пн. ш. 27.704722° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск
Дата заснавання 1941
Дата скасавання 1944
Статус Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь

Малы Трасцянец (Мінск)
Малы Трасцянец
Малы Трасцянец

Мемарыял
Мемарыял
Надпіс
Мемарыяльны знак на месцы забойстваў

Малы Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны СД у наваколлях Мінска. У Трасцянцы знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі.

Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года на тэрыторыі калгасу ім. Карла Маркса.

Назва «Трасцянец» аб'ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей:

  • ўрочышча Благаўшчына — месца масавых расстрэлаў;
  • уласна лагер — побач з вёскай Малы Трасцянец у 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы;
  • ўрочышча Шашкаўка — месца масавага спалення людзей.

Расстрэльвалі ў загадзя падрыхтаваных доўгіх равоў, трупы закопвалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам. Увосень 1943 года, калі стаў відавочны вынік вайны, гітлераўцы пачалі работы па знішчэнні слядоў сваіх злачынстваў.

Благаўшчына[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівая каманда СД, выкарыстоўваючы працу зняволеных Мінскай турмы, раскапала і спаліла ў лістападзе-снежні 1943 года каля 100 тыс. трупаў расстраляных ва ўрочышчы Благаўшчына. Жыхары бліжэйшых вёсак павінны былі даставіць да прызначанага месца некалькі тысяч кубічных метраў дроў.

У ліпені 1944 года Мінскай абласной камісіяй садзейнічання ў рабоце ЧГК па раскрыцці злачынстваў нямецкіх захопнікаў у Благаўшчыне былі выяўленыя 34 ямы-магілы. Некаторыя ямы дасягалі ў даўжыню 50 метраў. Пры частковым раскрыцці некалькіх магіл на глыбіні 3 метраў былі знойдзеныя абвугленыя чалавечыя косці і слой попелу таўшчынёй ад 0,5 да 1 метра.

Шашкаўка[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 1943 года ў паўкіламетры ад вёскі Малы Трасцянец гітлераўцы пабудавалі печ для спальвання трупаў расстраляных людзей. Яна ўяўляла сабой выкапаную ў зямлі яму з пакатым падыходам да яе. На дне ямы былі пакладзены паралельна шэсць рэек даўжынёй 10 метраў, па-над рэйкамі — жалезная рашотка. Месца, дзе знаходзілася печ, было абнесена калючым дротам і ахоўвалася. Да печы быў зроблены спецыяльны спуск для аўтамашын. Ахвяры дастаўляліся альбо ў крытых грузавіках, спецыяльна абсталяваных для забойства людзей газам (газенвагенах ці, у прастамоўі, «душагубках»), альбо на адкрытых машынах з прычэпамі. Печ працавала штодзённа.

У печы ва ўрочышчы Шашкаўка было спалена 50 тысяч чалавек.

Малы Трасцянец[правіць | правіць зыходнік]

У канцы чэрвеня 1944 года, за некалькі дзён да вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй, на тэрыторыі лагера Трасцянец ў былым калгасным гумне было расстраляна, а затым спалена 6500 зняволеных, прывезеных з турмы па вуліцы Валадарскага і лагера па вуліцы Шырокай горада Мінска.

Усяго ў Трасцянцы гітлераўцамі было закатавана, расстраляна, спалена звыш 206 500 грамадзян. На месцы канцлагера пабудаваны помнік.

Увекавечанне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2009 у Мінгарвыканкаме пачаўся конкурс на стварэнне мемарыяльнай кампазіцыі для будаўніцтва мемарыяльнага комплексу каля мікрараёна Шабаны[1].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Syargyey Yorsh (b. 1972), Rytsar Svabody… [Рыцар Свабоды: Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву; =Champion of Liberty: The Reverend Vincent Hadleŭski as the Ideologue and Organizer of Belarusian National Anti‑Fascist Resistance], Minsk, Belaruski Rėzystans, 2004 — a monograph on his life; Library of Congress control No. 2004454542: call No. not available
  • Ernst Klee and Willi Dressen, with Volker Riess, «Gott mit uns»: Der deutsche Vernichtungskrieg im Osten, 1939—1945 (Frankfurt am Main, S. Fischer, 1989).
  • Shmuel Spector, ‘Aktion 1005 — Effacing the Murder of Millions’, Holocaust Genocide Studies (Oxford), vol. 5 (1990), pp. 157—173 [on the Nazi attempts to obliterate the evidence of mass murder at Maly-Trostinets (the spelling of the place-name adopted by Spector)]
  • Paul Kohl, Der Krieg der deutschen Wehrmacht und der Polizei, 1941—1944: sowjetische Überlebende berichten, with an essay by Wolfram Wette (Frankfurt am Main, Fischer-Taschenbuch-Verlag, 1995) [includes a photo of the camp].
  • Christian Gerlach, Kalkulierte Morde: Die deutsche Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Weißrußland 1941 bis 1944 (Hamburg, Hamburger Edition, 1999).
  • Leonid Smilovitsky, ‘Ilya Ehrenburg on the Holocaust of the Jews in Belorussia: Unknown Evidence’, East European Jewish Affairs, vol. 29, No. 1—2 (Summer—Winter 1999), pp. 61–74 [cites the statistic that, in all, 206,500 people were murdered at Trostenets, of whom 150,000 were killed at the Blagovshchina Forest between September 1941 and October 1943, and another 50,000 at the Shashkovka Forest between October 1943 and June 1944].
  • Hans Safrian, ‘Expediting Expropriation and Expulsion: The Impact of the «Vienna Model» on Anti-Jewish Policies in Nazi Germany, 1938’, Holocaust Genocide Studies (Oxford), vol. 14 (2000), pp. 390–414 [mentions deportations from Austria to Maly Trostinets (the spelling adopted by Safrian)].
  • [Ė.G. Ioffe, G.D. Knat'ko, V.D. Selemenev, comps.], Kholokost v Belarusi, 1941—1944: dokumenty i materially [Holocaust in Belarus, 1941—1944: Documents and Materials] (Minsk, NARB [National Archives of the Republic of Belarus], 2002).
  • [V.I. Adamushko, et al., comps.], Лагерь смерти «Тростенец»: Документы и материалы [The Trostenets Death Camp: Documents and Materials] (Minsk, NARB [National Archives of the Republic of Belarus], 2003) [includes some 25 pages of photographic evidence; ISBN 985-6372-30-5].
  • [K.I. Kozak, et al., eds.], Henatsyd u druhoĭ susvetnaĭ vaĭne: Prablemy dasledavanniya u pamiyats akhviyar Trastsiyantsa… (Minsk, Vydavetski tsentr BDU, 2003) [proceedings of the international conference on the subject of the ‘Todeslager Trostenez’ (so spelt in the book) held in Minsk between April 25 and 27, 2002].
  • S.V. Zhumar’ & R.A. Chernoglazova, comps., Trostenets (Minsk, GK ‘Poligrafoformlenie’, 2003) [published under the auspices of Belarus government; includes summaries in English and German; Library of Congress call No. D805.5.M358 T76 2003].
  • Igor’ Kuznyetsov, ‘В поисках правды, или Трагедия Тростенца: до и после’ [In Search of Truth; or, The Tragedy of Trostenets: Before and After], Belorusskaya delovaya gazeta [Belarus Business News] (Minsk), No. 1416 (April 2, 2004) [makes the interesting claim, supported in part by references to published sources (e.g., A.I. Zalesskiĭ, I.V. Stalin i kovarstvo ego politicheskikh protivnikov, 2 vols., Minsk, 1999—2002), that the Blagovshchina Forest had previously been the execution ground of choice for the local branches of the Soviet NKVD].
  • [Petr Krymsky], ‘Тростенец — белорусский «Oсвенцим»’ [Trostenets — Belarusian ‘Auschwitz’], Rossiĭskie vesti [Russian News] (Moscow), No. 16 (1771), May 11—18, 2005 [seems to take issue with the claims made in the preceding article; includes two contemporary photographs of Soviet excavations].
  • [Z.R. Iofe, et al., eds.], Laher smertsi Tras'tsyanyets, 1941—1944 hh.: pamiyatsi akhviyar natsyzma ŭ Belarusi [The Tras'tsyanyets Death Camp, 1941—1944: In Memory of the Victims of Nazism in Belarus] (Minsk, Histarychnaiya maĭstėrniya, 2005).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]