Парк імя Янкі Купалы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Парк імя Янкі Купалы
Піянерскі парк [1]
MinskSvisloch.JPG
Дата заснавання

1950

Каардынаты: 53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.905556° пн. ш. 27.566389° у. д. (G) (O) (Я)53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.905556° пн. ш. 27.566389° у. д. (G) (O) (Я)

Парк імя Янкі Купалы (Мінск Цэнтр)
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Commons-logo.svg Парк імя Янкі Купалы на Вікісховішчы

Парк Янкі Купалы— парк культуры і адпачынку ў цэнтры Мінска недалёка ад Плошчы Перамогі. Размешчаны каля перасячэнняў вуліц Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці, на правым беразе Свіслачы.Заснаваны ў 1950 годзе Названы ў гонар беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекта І. Рудэнка.

Гісторыя парка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне парка[правіць | правіць зыходнік]

Левабярэжная частка парку

Закладзены пасля Вялікай Айчыннай вайны як парк імя 30-годдзя БССР. Да гэтага на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Асноўная частка парка была заснавана ў 1950 годзе. Галоўная алея парка размешчана па дыяганалі ад пр. Незалежнасці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Свіслачы. На скрыжаванні галоўнай і цэнтральнай алей, у цэнтры парка размяшчаўся фантан.

У 1959 г. на тэрыторыі парку пабудавалі літаратурны музей Я. Купалы. Музей пабудаваны на месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 19271941 гг.. Сам дом згарэў на пяты дзень Вялікай Айчыннай вайны, а шматлікія рукапісы і архіў Янкі Купалы загінулі. Сёння ў музеі - больш за 36 тысяч экспанатаў (гэта рукапісы паэта, прыжыццёвыя выданні, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі, дакументы, прадметы культуры і побыту, звязаныя з жыццём і дзейнасцю паэта). З 1962 г. — парк імя Янкі Купалы.

Перапланіроўка ў 1970-х[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі быў усталяваны помнік С.І. Грыцаўцу (дэмантаваны), але пазней, у 1972 г., да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, усталявалі - помнік Я. Купалу (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Быў перабудаваны і фантан, скульптурная кампазіцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага свята – “Купалле ", пусканне вянкоў у ваду, за чаго так і называецца «Вянок».

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Паркавая скульптура