Сякераўшчына (радовішча глін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сяке́раўшчына[1] — радовішча глін у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.

Радовішча знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк[2], каля ўсходняй ускраіны вёскі Сякераўшчына і вёсак Скавародзіна, Дразды. Паклад складаецца з трох лінз і звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення.

Гліны чырвона-бурыя, шакаладныя, стужачныя, пластычныя, тлустыя, шчыльныя, з праслойкамі і лінзамі пяску, супескаў і суглінкаў. Зрэдку сустракаюцца ўключэнні жвіру і галькі. Разведаныя запасы складаюць 10,3 млн м³, перспектыўныя — 6,6 млн м³[1]. Запасы прамысловых катэгорый 2,557 млн м³[2]. Магутнасць карыснай тоўшчы складае 2,6—14 м. Ускрышы (пяскі, торф, супепскі, суглінкі) магутнасцю 0,2—7,1 м. Часцінак гліны памерам менш за 0,01 мм 50—95,8 %[2].

Гліны з радовішча прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, керамічнага каменю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]