Сяло Ахты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сяло
Ахты
руск.: Ахты лезг.: Ахцегь
View of a mountain town Akhty.jpg

Каардынаты: 41°27′53″ пн. ш. 47°44′24″ у. д. / 41.464722° пн. ш. 47.74° у. д. (G) (O) (Я)41°27′53″ пн. ш. 47°44′24″ у. д. / 41.464722° пн. ш. 47.74° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Раён
Унутранае дзяленне
Тры часткі
Заснаваны
5 стагоддзе да нашай эры
Ранейшыя назвы
Ахцах, Туры, Шахбані, Ухці, Кендушкент
Вышыня цэнтра
1054 м
Тып клімату
Умерана-кантынентальны
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2002)
13,152 чалавек
Агламерацыя
17 тыс. чалавек
Нацыянальны склад
лезгіны
Канфесійны склад
мусульмане-суніты
Часавы пояс
Тэлефонны код
87263
Паштовыя індэксы
368730, 368731
Аўтамабільны код
05
Афіцыйны сайт
http://www.ahty.ru/
(руск.) 

Ахты (Расія)
Ахты
Ахты

Ахты (Дагестан)
Ахты
Ахты

Ахты руск.: Ахты, лезг.: Ахцегь — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахтынскага раёна Дагестана. Найбуйнейшае сяло Дагестана. Адзін з найстаражытных населеных пунктаў у Дагестане (2500 гадоў). Самы паўднёвы райцэнтр ў Расіі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ахты знаходзіцца на поўдні Дагестана, на скрыжаванні Самурскай і Ахтынскай далін, паміж Самурскім і Ахтынскім хрыбтамі і адгор'ямі Шалбуздага. Пры ўпадзенні ракі Ахтычай у Самур. У Ахтах найбольшая працягласць гадзін сонечнага ззяння ў Дагестане — 2553 гадзіны ў год. Клімат умерана-кантынентальны, зіма мяккая, лета жаркае, але не гарачае. Вільготнасць паветра нізкая. Атмасферны ціск — 675 мм ртутнага слупа. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 335 мм.[1]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва, у Ахтах пражывала 13152 чалавека. Аднак, па заяве кіраўніка Ахтынскагао раёна, у 2009 годзе насельніцтва вёскі складала звыш 15 тысяч чалавек. Па нацыянальнасці ўсе лезгіны, па веравызнанні мусульмане-суніты.

Год Насельніцтва
1882 5,8
1886 5,9
1897 3,2
1903 5,9
1959 5,5
1970 7,2
1979 7,4
1989 7,4
2002 13,2
2010 15,5

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ахты вядомае з V стагоддзя да н.э. Пад назвай Туры, у I стагоддзі н.э. увайшло у склад Каўказскай Албаніі. У VIII стагоддзі трапіла пад кантроль арабаў. Тады ж быў адбіты напад хазараў. Шмат разоў падвяргаўся разбурэнняў з боку азіяцкіх ордаў. У 1839 годзе ўзята рускай арміяй.

Ахтынская мінеральная крыніца[правіць | правіць зыходнік]

У пяці вярстах на паўднёвы-захад ад вёскі на левым беразе ракі Ахтычай, у цясніне, знаходзіцца Ахтынская мінеральная крыніца. Ахтынскія крыніцы ўтрымліваюць тры віды мінеральных водаў: серавадародныя, радонавыя і ёда-бромная. Тэмпература крыніцы вагаецца ад 38-40 °C да 65-68 °C. Ваганні тэмпературы звязаныя з часам года. Тут размешчаны бальнеялагічны курорт «Ахты».

Зноскі