Бром
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бром (лац.: Bromum) Br — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 35. Адносіцца да галагенаў.
Цяжкая чырвона-бурая вадкасць з моцным непрыемным пахам. Атамная маса 79,904, шчыльнасць 3102 кг/м³. Тэмпература плаўлення: -7,2 °C. Тэмпература кіпення: 58,8 °C.
Змест |
[правіць] Прыродныя крыніцы
Па ўтрыманні ў зямной кары займае 50-е месца сярод усіх элементаў. З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Здабываецца пераважна з марской вады і расолаў саляных азёраў.
[правіць] Прымяненне
Прымяняецца ў хімічнай прамысловасці для атрымання розных бромістых соляў і арганічных злучэнняў (лекавых прэпаратаў, слёзатачывага газу), у фатаграфічным працэсе.
[правіць] Літаратура
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 45. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бром
| Гэта пачатак артыкулу па хіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |