Сяргей Лявонцьевіч Стоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Лявонцьевіч Стоцкі
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1961(1961-10-31) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Сяргей Лявонцьевіч Стоцкі (нар. 31 кастрычніка 1961, Мінск) — беларускі архітэктар і мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава[1]. У 19801981 гадах мастак у вытворчым камбінаце «Белбытрэклама». У 19811986 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце па спецыяльнасці «Інтэр’ер і абсталяванне» (выкладчыкі С. Б. Баткоўскі, І. П. Харламаў, В. І. Гусеў). Падчас вучобы ў інстытуце ўдзельнічаў у студэнцкіх выстаўках. У 19861987 гадах служыў Савецкай Арміі. У 1988—2016 гадах працаваў у АМ-2 інстытута «Белдзяржпраект»[2], начальнік групы.

З 2015 года — старэйшы выкладчык кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава[3].

З 1990 года — у Маладзёжным аб’яднанні Беларускага саюза мастакоў[1]. Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1994 года[2], член Беларускага саюза мастакоў з 2011 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрнат Беларускай акадэміі мастацтваў з надбудовай
Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у раёне скрыжаванні вул. Гарадзецкай-Шафарнянскай у г. Мінску (2003—2005; у сааўтарстве Б. Р. Цыёнскім, А. Ю. Янушковай, В. У. Стоцкай); рэканструкцыя інтэрната Беларускай акадэміі мастацтваў з надбудовай жылога і мансарднага паверхаў па вул. Сурганава, 14 у Мінску (20032007; у сааўтарстве Б. Р. Цыёнскім, А. Ю. Янушковай, В. У. Стоцкай); рэстаўрацыя і рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, інтэр’еры асобных памяшканняў (20042009; у сааўтарстве В. У. Стоцкай); рэканструкцыя з надбудовай будынка Нацыянальнага банка па пр. Незалежнасці ў г. Мінску, інтэр’еры вестыбюльнай групы галоўнага ўваходу (20002003; у суаўтарстве з В. Ф. Ачайкіным і Б. Р. Цыёнскім); добраўпарадкаванне тэрыторыі, якая прылягае да Белдзяржфілармоніі, малыя формы — свяцільні, лавы, урны, афішныя тумбы (2003); рэканструкцыя ювелірнай крамы «Біруза» ў г. Мінску, інтэр’ер гандлёвай залы (1990, удзел у архітэктурным конкурсе «Лепшы праект года»); навучальна-лабараторны корпус біялагічнага факультэта БДУ, інтэр’еры заалагічнага музея (2002; у суаўтарстве з В. Ф. Ачайкіным, Б. Р. Цыёнскім, В. У. Стоцкай, А. Ю. Янушковай); прыбудова аперацыйна-рэанімацыйнага блока да галоўнага корпуса гарадской гінекалагічнай бальніцы па вул. Сеніцкай у Мінску, дэкаратыўныя агароджы і малыя формы (2000—2002); рамонт асобных памяшканняў ОДА з арганізацыяй інтэрнэт-кафэ ў г. Мінску (у суаўтарстве з Б. Р. Цыёнскім і А. Катляровай); Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт: фасады і інтэр’еры асноўных памяшканняў (20052007; у суаўтарстве з А. П. Панамаровым, В. У. Стоцкай)[2]; рэстаўрацыя і рэканструкцыя Тэатра юнага гледача (архітэктурныя рашэнні і інтэр’еры асобных памяшканняў).

У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1989 года. Сярод іх: «Маладзёжная — 89», «Жыве Беларусь» (1993), «Асоба і навакольнае асяроддзе» (1996), групавая выстаўка «Вобраз» ў г. Масква ў ЦДМ (1999), Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная г. Мінску (2003), «Калядны фэст» (20082012), «Ад Менска да Мінска» (2013), персанальныя выстаўкі ў Саюзе архітэктараў (1997) і ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва ў Мінску (Ушедшее и Сохраненное; 2014) і іншыя[1], Рэспубліканская мастацкая выстаўка «950 гадоў г. Мінску» (2017)[3].

Шэраг прац знаходзіцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой[1]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом БСА ў намінацыі «Інтэр’ер» конкурсу архітэктурных ідэй «Дом, інтэр’ер, чалавек» у рамках рэспубліканскага фестывалю «Архітэктура 2002» за інтэр’еры заалагічнага музея[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Веранікай Стоцкай.

Зноскі

  1. а б в г д Стоцкий Сергей Леонтьевич
  2. а б в г Стоцкий Сергей Леонтьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б КАФЕДРА ДИЗАЙНА

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стоцкий Сергей Леонтьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]