Сярэднееўрапейская раўніна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
На карце Еўропы

Сярэднееўрапейская раўніна — раўніна ў Еўропе, размешчана на тэрыторыі Польшчы, Германіі, Даніі, а таксама Бельгіі і Нідэрландаў. Абмежавана на поўначы ўзбярэжжамі Паўночнага і Балтыйскага мораў, на поўдні — гарамі і ўзвышшамі Герцынскай Еўропы.

Працягласць раўніны з захаду на ўсход складае каля 600 км, шырыня — ад 200 да 500 км. Пераважаюць вышыні — ад 50 да 100 м (у асобных марэнных градах звыш 300 м). Раўніна складзена пераважна вапнякамі і пясчанікамі, перакрытымі ледавіковымі адкладамі.

Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Гадавая сума ападкаў памяншаецца з захаду на ўсход з 800 да 500 мм. Снежнае покрыва на захадзе няўстойлівае, на ўсходзе захоўваецца 1,5-2 месяцы. Густая сетка рэк (басейн Одры, Эльбы, Везера, Рэйна) . Шмат ледніковых азёр.

Пераважаюць бурыя лясныя і падзолістыя глебы.

Сярэднееўрапейская раўніна густа заселена. На яе тэрыторыі знаходзяцца гарады Познань, Берлін, Гамбург, Брэмен, Гановер, Амстэрдам, Ратэрдам.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]