Сярэднястогаўская археалагічная культура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэднястогаўская культура
Медны век
Чэрап каня
Геаграфічны рэгіён Усходняя Еўропа
Лакалізацыя Украіна, Расія
Датаванне канец 5 тысячагоддзя да н. э. — пачатак 4 тысячагоддзя да н. э.
Носьбіты прота-індаеўрапейцы
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля
Даследчыкі А. У. Дабравольскі, Д. Я. Цялегін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярэднястогаўская культура (укр.: Середньостогівська культура, руск.: Среднестоговская культура) — археалагічная культура меднага веку ва Усходняй Еўропе. Ахоплівала тэрыторыю лесастэпавай Украіны і суседнія раёны Расіі. Перыяд існавання: канец 5 тысячагоддзя да н. э. — пачатак 4 тысячагоддзя да н. э..

Вылучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё першых помнікаў Сярэднястогаўскай культуры адбылося ў 19271929 гг. пры будаўніцтве Дняпроўскай ГЭС не далёка ад вострава Хорціца. Назва была дадзена памылкова па найменню неіснуючага вострава Сярэдні Стог. У самастойную культуру вылучана ў 1973 г.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнымі заняткамі носьбітаў Сярэднестогаўскай культуры былі мясная жывёлагадоўля (каровы, авечкі, коні), рыбалоўства і паляванне. Хаця рэштак коней не болей за 12% і ўзрост жывёл сведчыць пра тое, што іх трымалі на мяса, некаторыя даследчыкі высоўваюць меркаванне, што сярэднястогаўцы аднымі з першых асвоілі верхавую язду. Прычынай з'яўляюцца рогавыя калодачкі, якія археолагі доўгі час прымалі за частку аброцяў.

Для керамікі характэрны пасудзіны з вузкім акругленым дном, выпуклай шыйкай, грабеністымі ўзорамі, зубчастымі або вусеневымі штампамі. У гліну дадаваліся раздробленыя ракавіны. Ва ўсходнім арэале культуры таксама выкарыстоўвалася чырвонагліняная кераміка, характэрная для Паўночнага Каўказа. Шырока выкарыстоўваліся крэмневыя пласціны, з якіх выраблялі скрэблы, навершы стрэл, сякеры. З косці выразалі шылы і рыбалоўныя гаплікі.

Дамінавалі аднакамерныя, трохі заглыбленыя ў зямлю жытлы з агменем у цэнтры. Магільні Сярэднястогаўскай культуры безкурганныя. Толькі ў асобных выпадках над імі памяшчалі камяні. У большасці выпадкаў целы хавалі з падхіленымі нагамі з арыентацыяй на ўсход і паўночны ўсход, багата пасыпалі охрай. Радзей сустракаецца прамое пакладанне нябожчыкаў.

Сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Матэрыяльныя артэфакты Сярэднястогаўскай культуры блізкія да прадметаў, знойдзеных пры раскопках помнікаў Хвалынскай культуры. Прадстаўнікі абедзвюх культур — еўрапеоіды. Генетычныя даследаванні таксама пацвярджаюць іх шчыльную сувязь і блізкасць да сучаснага насельніцтва Заходняй Еўропы. Археолагі высоўваюць ідэю існавання Сярэднястогаўскай—Хвалынскай злучнасці ў лесастэпавых раёнах Усходняй Еўропы. Можна меркаваць, что носьбіты гэтых культур мелі адзінае паходжанне і, магчыма, размаўлялі на супольнай прота-індаеўрапейскай мове.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]