Сімон Врацян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімон Врацян
арм.: Սիմոն Վրացեան
прэм’ер-міністр Арменіі
23 лістапада 1920 — 2 снежня 1920
Папярэднік Hamo Ohanjanyan[d]
міністр замежных спраў (Рэспубліка Арменіі)
23 лістапада 1920 — 2 снежня 1920
Папярэднік Hamo Ohanjanyan[d]
міністр сельскай гаспадаркі[d] (Рэспубліка Арменіі)
3 красавіка 1920 — 23 лістапада 1920
міністр працы[d] (Рэспубліка Арменіі)
3 красавіка 1920 — 23 лістапада 1920
дэпутат Нацыянальнага сходу Арменіі[d] (Нацыянальны Сход Арменіі)
1918 — 1920
міністр унутраных спраў[d] (Рэспубліка Арменіі)
24 лістапада 1920 — 2 снежня 1920
галоўны рэдактар[d] (Hairenik[d])
1911 — 1914
Папярэднік Siamanto[d]
Пераемнік Manoug Hampartsoumian[d]
галоўны рэдактар[d] (Vem[d])
верасень 1933 — кастрычнік 1939

Нараджэнне 24 сакавіка 1882(1882-03-24)[1]
Смерць 21 мая 1969(1969-05-21) (87 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні арм.: Սիմոն Գռուզեան
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, палітолаг, пісьменнік, юрыст, журналіст
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімон Врацян (18821969) — армянскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэм’ер-міністр Рэспублікі Арменіі25 лістапада па 2 снежня 1920 г.). Пасля ўсталявання ў Арменіі савецкай улады эміграваў, жыў у Францыі, ЗША, Ліване. У 1967 г. апублікаваў шасцітамовыя ўспаміны «Па дарогах жыцця».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Вялікія Салы. Адукацыю атрымаў у мужчынскай гімназіі ў Нахічэвані-на-Доне. Пасля сканчэння Эчміядзінскай духоўнай семінарыі, у 1906 году, вярнуўся ў Нахічэвань. Пачаў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю, але, асцерагаючыся пераследаў, з’ехаў у Батум, потым у Трапезунд, а потым у Канстанцінопаль. У 1908 годзе Врацян вярнуўся ў Расію. У Санкт-Пецярбургу паступіў ва ўніверсітэт, вучыўся на юрыдычным і педагагічным факультэтах. У 1911-13 гг. быў рэдактарам штодзённай газеты «Радзіма» ў ЗША. У пачатку Першай сусветнай вайны, знаходзіўся ў Тыфлісе, беручы ўдзел у фармаванні армянскіх добраахвотніцкіх дружын на Каўказскім фронце.

У 1918 году быў абраны членам Закаўказскага сойма. Пасля абвяшчэння незалежнасці Арменіі быў прызначаны кіраўніком дыпламатычнай місіі рэспублікі пры Самаахвотніцкім войску поўдня Расіі генерала Дзянікіна. У 1919 году быў абраны дэпутатам парламента Арменіі, пазней стаў міністрам сельскай гаспадаркі і працы дашнакскага ўрада.

У лістападзе 1920-га абраны прэм’ер міністрам. Праз месяц па пагадненні з РСФСР урад Врацяна быў адхілена ад улады. У пачатку 1921 года ўзначаліў так званы «Камітэт выратавання Радзімы». Актыўна браў удзел у антысавецкім паўстанні, а пасля яго паразы назаўжды пакінуў радзіму. Панёс з сабой сцяг Першай рэспублікі Арменіі, якой кіраваў 8 дзён.

Пасля жыў у Францыі, ЗША, Блізкім Усходзе і тд. З 1951 года і да канца жыцця дырэктар армянскай семінарыі ў Бейруце (Ліван). Памёр у 1969 годзе[2].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Багдыков Г. Премьер-министр Армении родился на Дону // Вечерний Ростов. — 2010. — 20 авг. — С. 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]