Сітцаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сітцаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Докшыцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сітцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 055
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Сі́тцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сітцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Старасельскі сельсавет у складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікія Сітцы, сельсавет перайменаваны ў Сітцаўскі[1]. 24 студзеня 1958 года да сельсавета далучаны часткі скасаваных Грабучоўскага (9 населеных пунктаў: Асановічы, Булахі, Вешняе, Вянюціна 1-е, Вянюціна 2-е, Грабучая, Кабяльцы, Макаравічы і Уздзеўшчына) і Порплішчанскага (7 населеных пунктаў: Воўкава, Дзядкі, Кабялі, Коршуна, Паўлавічы, Цецеравінцы, Ходараўка) сельсаветаў[2]. 24 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Параф’янаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Вашунава-II, Заборцы, Новая Вёска, Параф’янава, Рапяхі, Юзафова і хутары Двор Сітца, Ямнае)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года ў склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Асановічы, Вешняе, Грабучае, Уздзеўшчына, Цецеравінцы)[4]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 19 населеных пунктаў[5]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Сітцы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1526 чалавек[6], з іх 94,6 % — беларусы, 2,9 % — палякі, 1,4 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 1055 чалавек[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 47. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.