Сіцылійскі праліў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 37° пн. ш. 11° у. д. / 37.2° пн. ш. 11.2° у. д. (G) (O) (Я)

Карта Сіцылійскага праліва

Сіцылі́йскі пралі́ў (італ.: Canale di Sicilia) — праліў паміж Сіцыліяй і Тунісам. Таксама вядомы, як Туніскі праліў. Ён прыкладна 160 км у шырыню і аддзяляе Тырэнскае мора і заходнюю частку Міжземнага ад усходняй часткі Міжземнага. Глыбінныя плыні ў праліве ідуць з усходу на захад, а тыя, што бягуць бліжэй да паверхні перамяшчаюцца ў процілеглым кірунку. Незвычайны паток вады ўяўляе цікавасць для акіянографаў.

Востраў Пантэлерыя знаходзіцца ў сярэдзіне праліва. Яго максімальная глыбіня дасягае 316 метраў.

Праліў не мае агульнапрызнанай назвы на англійскай мове; ён таксама завецца Cіцылійскі канал, канал Сіцыліі і канал Пантэлерыя. На італьянскай мове ён вядомы, як Canale di Sicilia ці Stretto di Sicilia. На сіцылійскай: Canali di Sicilia ці Strittu di Sicilia.

На французскай мове яго звычайна завуць Cap Bon Channel ці Kélibia Channel. Келібія (араб.: قليبية) з'яўляецца рэгіёнам у Тунісе, у паўднёвай частцы праліва.