Тырэнскае мора
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 8 сакавіка 2013.
Тырэ́нскае мо́ра (іт. Mare Tirreno): частка Міжземнага мора, змешчаная паміж Апенінскім паўвостравам і астравамі Сіцылія, Сардзінія, Корсіка. З іншымі часткамі Міжземнага мора злучаецца пралівамі Месінскім (з Іанічным), Туніскім, Баніфача (з заходняй часткай Міжземнага мора), Карсіканскім (з Лігурыйскім).
Плошча ~214 тыс. км². Глыбіня да 3830 м, сярэдняя — 1519 м. Тэмпература вады летам 22—24,5 °C, зімой — 13,5—14,5 °C. Салёнасць 37,25—38,25 ‰. Паверхневыя цячэнні ўтвараюць цыкланальны колазварот, іх хуткасць да 1 км/г.
Асноўныя порты і ВМБ: Неапаль, Палерма, Кальяры (усе — Італія), Бастыя (Францыя).
Назва мора паходзіць ад слова tyrrhenoi (tyrsenoi) — назвы этрускаў ў старажытных грэкаў.
Гл. таксама [правіць]
Літ.:
- ВЭС-83, С.740.
| Моры Атлантычнага акіяна | |
|---|---|
| Унутраныя моры Еўразіі | Азоўскае · Мармуровае · Чорнае |
| Міжземнае мора | Адрыятычнае · Альбаран · Балеарскае · Іанічнае · Кіпрскае · Крыцкае · Лігурыйскае · Тырэнскае · Эгейскае |
| Моры на поўначы Еўропы | Балтыйскае · Вадэнскае · Гебрыдскае · Ірландскае · Ірмінгера · Кельцкае · Паўночнае |
| Моры ў Амерыцы | Карыбскае · Лабрадор · Мексіканскі заліў¹ · Саргасава · Скоша |
|
|
|

