Трохкутны гандаль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Трохкутны гандаль (англ.: Triangular trade, Triangle trade), характэрны для Новага часу (асабліва для 17 і 18 стст.) трансатлантычны гандлёвы абмен паміж трымя часткамі свету — Еўропай, Афрыкай і Амерыкай.
Еўрапейскія судны курсіравалі паміж усімі вяршынямі "залатога трохкутніка":
- ажыццяўлялі марскі пераход да берагоў Гвінейскага заліва з мэтай набыцця рабоў;
- пасля захопу альбу пакупкі рабоў іх перавозілі праз Атлантычны акіян для продажу ў Вест-Індыі ці ў кантынентальнай Амерыцы;
- з Амерыкі ў Еўропу вывозіліся вырабленыя з выкарыстаннем рабскай працы прадукты - цукар, кава, какава, тытунь, індыга.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
