Ганза
Ганза — гандлёвы саюз паўночных і цэнтральных нямецкіх гарадоў ў 13-17 ст. на чале з Любекам. Першапачаткова, у 12-13 ст., саюз вандроўных купцоў (называліся «купцамі Рымскай імперыі»), што ператварыўся ў аб'яднанне гарадоў. якія гэтыя купцы прадстаўлялі. Назва Нямецкая Ганза ўпершыню выкарыстана ў 1356. Ганза валодала манаполіяй на гандаль ў басейнах Паўночнага і Балтыйскіх мораў, яна мела канторы і факторыі ў зручна размешчанных гарадах (Бурге, Лондан, Бергене, Ноўгарад і інш.) У любеку — перавалачным пункце і палітычным цэнтры — адбываліся агульныя з'езды ганзейскіх гарадоў, рашэнні якіх былі абавязковыя для ўсіх членаў саюза. З а ўвесь час існавання ў Ганзу ўваходзіла каля 200 гарадоў. Росквіт прыпаў на другую палову 14 — першую палову 15 ст. Пад канец 16 ст, яна саступіла сваю ролю англійскім, галандскім і французскім купцам. Заняпад быў абумоўлены празмернай рэгламентацыяй і кансерватызмам унутранага жыцця, перамяшчэннем міжнародных шляхоў зносін, ростам мясцовага купецтва і знешняга гандлю. З'езд 1669, на якім было прадстаўлена 6 гарадоў, стаў апошнім.
| Ганза | ||
|---|---|---|
| Вендская і Памеранская акруга | Любек • Гамбург • Кіль • Люнебург • Ростак • Штадэ • Старгард • Шчэцін • Штральзунд • Вісмар | |
| Саксонія, Цюрынгія, Брандэнбург |
Браўншвейг • Берлін • Брандэнбург-на-Хафеле • Брэмен • Эрфурт • Франкфурт-на-Одэры (уключаючы Слубіцы) • Гослар • Гале • Магдэбург | |
| Польшча, Прусія, Лівонія, Швецыя |
Данцыг • Брэслаў • Дэрпт • Фелін • Эльбінг • Кёнігсберг (Калінінград) • Кракаў • Рэвель • Рыга • Стакгольм • Торн • Вісбю | |
| Рэйн, Вестфалія, Нідэрланды |
Дортмунд*† • Бохум • Брэкерфельд • Кёльн† • Дэвентэр • Дуйсбург • Гронінген • Хальтэрн-ам-Зэ • Хам • Хардэрвейк • Хатэм • Хасельт • Кампен • Мюнстэр • Олдэнзал • Аснабрук • Рэклінгхаўзен • Рурманд • Зост† • Уна • Верль • Зютфен • Зволле | |
