Вялікі шаўковы шлях
Вялікі шаўковы шлях (тэрмін уведзены нямецкім географам Рыхтгофенам у 1877; кіт.: 絲綢之路, узб.: Буюк Ипак Йўли, каз.: Жібек Жолы, перс. جاده ابریشم, араб.: طريق الحرير, хіндзі: रेशम मार्ग) — у старажытнасці і сярэднявечча караванная дарога з Кітая ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі. Адкрыты ў 2 стагоддзі да н.э. Вёў з Сіяня праз Ланьчжоў у Дуньхуань, дзе раздвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, перасякала Памір і ішла ў Фергану і казахскі стэп, паўднёвая — паўз возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан праз Яркенд і паўднёвы Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Усход.
Узнік па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. У якасці тавара для абмену прадстаўлены шоўк, фарфор, іншая кітайская прадукцыя. Адыграў значную ролю ў развіцці эканамічных і культурных сувязей народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі і Кітая.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі шаўковы шлях
| Гістарычныя гандлёвыя шляхі | ||
|---|---|---|
| Старажытны свет | ||
| Сярэднявечча |
Вялікі шаўковы шлях • Дарогі рахданітаў • Волжскі гандлёвы шлях • Шлях з вараг у грэкі • Завалоцкі шлях • Ганзейскія шляхі • Транссахарскі гандаль • Вялікі колавы шлях • Кітайскі чайны шлях • Дарогі інкаў |
|
| Новы час | ||
| Гіпатэтычныя | ||