Турынскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турынскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 19 студзеня 1782
Дата скасавання 3 лістапада 1923
Насельніцтва
  • 96 942 чал. (1916)
  • 68 719 чал. (1897)[1]
Плошча
  • 71 484 км²
Турынскі павет на карце

Турынскі павет (руск.: Туринский уезд) — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Табольскай губерні Расійскай імперыі і Цюменскай губерні РСФСР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 19.01.1782 года ў складзе Табольскай вобласці Табольскага намесніцтва.

Дэкрэтам УЦВК ад 06.10.1919 года ў выніку пераўтварэння Табольскай губерні Турынскі павет апынуўся ў складзе Цюменскай губерні РСФСР. Пасля ліквідацыі Цюменскай губерні пастановамі УЦВК ад 3 і 12 лістапада 1923 года тэрыторыя павета ўвайшла ў склад Ірбіцкай акругі Уральскай вобласці.

01.02.1924 года на падставе пастаноў УЦВК ад 3 лістапада і 12 лістапада 1923 года ў складзе Табольскай акругі Уральскай вобласці быў утвораны Кандзінскі раён з цэнтрам у вёсцы Нахрачы. Раён быў утвораны з Кандзінскай і Малакандзінскай валасцей Табольскага павета і часткі Верхняпелымскай воласці Турынскага павета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1891 годзе насельніцтва Турынскай акругі складала 62 600 чалавек, у 1897 годзе — 68 719.

Падчас перапісу 33 чалавека пазначылі беларускую мову роднай, што складала 0,5 % ад насельніцтва павета.

Колькасць жыхароў, якія нарадзіліся за межамі павета
станам на 1897 год
Месца нараджэння Жыхары павета Жыхары г. Турынск
Віленская губерня 40 14
Віцебская губерня 36 12
Гродзенская губерня 32 10
Магілёўская губерня 22 17
Мінская губерня 25 9
Смаленская губерня 28 7
Агулам
Еўрапейская частка Расіі
3918 667
Каўказ 29 4
Польшча 11 4
Сібір 27 23
Сярэдняя Азія 55 8
Фінляндыя 0 2
іншыя краіны 7 1

У перыяд Сталыпінскай рэформы пачалося массавае парясяленне насельніцтва з іншых губерняў. Да самага 1924 года адбывалася массавае парасялення сялян з тэрыторыі Беларусі.

Беларусы якія перасяліліся на новым месцы называлі сябе «самаходамі» праз тое, што самастойна дайшлі да тутэйшых месцаў.

Беларусы пераважна сяліліся ля малых рэк і займаліся земляробствам. На тэрыторыі аднаго толькі Таборынскага раёна станам на 1912 было заснавана 58 населенных пункта беларусамі.

Адзін з дакладана вядомых перасяленцаў з Беларусі гэта Трафім Сяргеевіч Марозаў — бацька Паўліка Марозава.

Зноскі

  1. Russian Empire census