Тыгрынья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Утрымлівае знакі эфіопскага алфавіту

Тыгрынья
Саманазва:

ትግርኛ, Tigrinya

Краіны:

Эфіопія, Эрытрэя

Агульная колькасць носьбітаў:

9 млн

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Афрыкі

Афразійскія мовы

Семіцкія мовы
Эфіасеміцкія мовы
Тыгрынья
Пісьменнасць:

геэз

Моўныя коды
ISO 639-1:

ti

ISO 639-2:

tir

ISO 639-3:

tir

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка
Афразійскія мовы

Тыгрынья (ትግርኛ) — семіцкая мова, якая ўзнікла са старажытнаэфіопскай мовы гэз.

Паміж 1952 і 1958 гадамі нароўні з арабскім была афіцыйнай мовай у Эрытрэі. Сёння з'яўляецца асноўнай працоўнай мовай у Эрытрэі і афіцыйнай мовай у эфіопскай правінцыі Тыграй. Усяго колькасць носьбітаў мовы тыгрынья ацэньваецца ў дзевяць мільёнаў чалавек, з якіх сем мільёнаў жывуць у Тыграі і два мільёны ў Эрытрэі.

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Канчатковае здабыццё пісьма мела месца толькі ў канцы 1930-х на аснове старажытнага пісьма гэз (эфіопскае пісьмо). Першыя рукапісы на тыгрыньі вядомыя, аднак, толькі з пачатку XIX стагоддзя. Першая літаратура на гэтай мове ўзнікла з перакладаў Бібліі на тыгрынью, зробленых у 1860-х гадах.

Этнічная група тыгрынья[правіць | правіць зыходнік]

Тыгрынья з'яўляецца таксама назвай этнічнай групы ў Эрытрэі, якая размаўляе на тыгрыньі і адносіцца да адной з дзевяці афіцыйна прызнаных этнічных груп у краіне. Носьбіты мовы, якія жывуць у Эфіопіі, завуцца тыграй. Сама назва мовы паходзіць ад правінцыі Тыграй. Раней яе называлі словам хабеша, з якім этымалагічна звязана старая назва Эфіопіі — Абісінія.

Тыгрынью не варта блытаць з семіцкай мовай тыгрэ, якая таксама распаўсюджана ў Эрытрэі, а таксама ў Судане.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
መበገሲ ገጽ

Шаблон:Семіцкія мовы