Тэадор Крамер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Теодор Крамер (ням.: Theodor Kramer, 1 студзеня 1897 — 3 красавіка 1958, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі паэт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, дзе быў цяжка паранены. Вучыўся ў Венскім універсітэце. Пасля Аншлюса хаваўся, у 1939 годзе эміграваў у Вялікабрытанію. У 1957 вярнуўся на радзіму, дзе неўзабаве памёр.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Шырокая вядомасць прыйшла да Т. Крамера ў 1970-я гады, калі пачалі друкавацца яго вершы, што захаваліся ў архіве. Адзін з тамоў яго выбраных вершаў (1999) склала Герта Мюлер. Баладная лірыка Т. Крамера блізкая да паэтыкі аўстрыйскага экспрэсіянізму.

Тэадор Крамер выдаў зборнікі вершаў «Умоўны знак» (Die Gaunerzinke, 1929), «Каляндар» (Kalendarium, 1930), «Выгнаны з Аўстрыі» (Verbannt aus Österreich, 1943), «Пахвала адчаю» (Lob der Verzweiflung, 1972, падрыхтаваны аўтарам да друку ў 1946) і інш.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года ўручаецца літаратурная прэмія імя Тэадора Крамера.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rosenfield L. Theodor Kramer: lyric poet in an unpoetic age. — Waltham, 1955.
  • Kaiser K. Theodor Kramer, 1897—1958, Dichter im Exil: Aufsätze und Dokumente. — Wien: Zirkular, 1984.
  • Chronist seiner Zeit, Theodor Kramer/ Staud H., Thunecke J. (Hrsg.). — Klagenfurt/Celovec: Theodor Kramer Gesellschaft: Drava Verlag, 2000.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.