Удзельнік:Хомелка/Леў Якаўлевіч Зевін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Зевін. Мінская тэкстыльная фабрыка, 1940 г., палатно, алей

Зевін леў Якаўлевіч (бел.: Леў Якаўлевіч Зевін; 6 (19) снежня 1903, Віцебск — са снежня 1941 года лічыцца зніклым без вестак  (руск.)<, па іншых звестках, не пацверджаных дакументальна — у сакавіку 1942 года загінуў на фронце пад Вязьмай  (руск.)) — савецкі жывапісец, графік, мастак тэатра і ілюстратар яўрэйскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 (19) снежня 1903 у Віцебску ў сям’і рамесніка.

У 1917—1918 гг. вучыўся ў віцебскай прыватнай Школе малявання і жывапісу Юдэля Пэна, адначасова працуючы ў Віцебскіх оптыка-механічных майстэрнях Зеліга[1].

У 1919 годзе працягнуў навучанне ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы ў майстэрні Марка Шагала, дзе, на думку Казіміра Малевіча, Леў Зевін «…свае жывапісныя працы вырабляў пад уплывам Пікаса»[2]. Паспеў паспрабаваць сябе ў кубізме[2][3].

У 1920 годзе Леў Зевін перайшоў у майстэрню Казіміра Малевіча і Веры Ермалаевай?!, а ў 1921 годзе ў так званую «сезанаўскую майстэрню»[2]Роберта Фалька?!.

Будучы вучнем гэтакіх непадобных майстроў, здолеў знайсці свой уласны шлях. У яго творчай манеры асэнсаваныя і злучаны рысы мастацкіх напрамкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя[2]. Мастацтвазнаўвец Аляксандр Ром так пісаў пра мастака: «Спагадны, душэўны, знешне сціплы чалавек з музычнай душой, ён выказаў без астатку ў жывапісу прывабныя рысы сваёй лірычнай натуры»[4].

У 1918—1920 гадах разам з іншымі мастакамі займаўся святочным афармленнем Віцебска. У 1919 годзе ўдзельнічаў у 1-й Дзяржаўнай выстаўцы карцін віцебскіх і маскоўскіх мастакоў (Віцебск). У 1920 годзе складаўся ў Дзяржаўнай дэкаратыўна-мастацкай майстэрні пры Віцебскім ГубАНА.

Разам з Э. Валхонскім[5] і Міхаілам Куніным  (руск.) арганізаваў «Групу трох», якая ў маі 1920 года адкрыла выстаўку ў клубе Саюза работнікаў мастацтва  (руск.) ў Віцебску[3].

У лістападзе 1920 года быў сябрам групы Сцвярджальнікі новага мастацтва?!.

У канцы 1921 года з’ехаў у Маскву ўслед за Р. Фалькам. Вучыўся ў яго ў маскоўскім ГСММ — ВМАТЭМАЙСе (1921—1925).

Па заканчэнні станковага аддзялення па майстэрні Р. Фалька ў 1925 годзе за дыпломную працу «Рабочая сям’я» Л. Зевіну была прысуджана найвышэйшая ўзнагарода — паездка за мяжу на чатыры гады, але з-за адсутнасці грошай яна не адбылася. Працягнуў вучобу ў аспірантуры ВМАТЭМАЙС — ВМАТЭІНу (1926—1929, асістэнт Р. Фалька).

Зноскі

  1. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак encyclopaedia няма тэксту
  2. а б в г Записная книжка III. 1924» // Союз московских архитекторов : Рукопись. — 1924. — № 32. — С. 1.
  3. а б Тренихин М. М. Вестник славянских культур : PDF. — М.: 2011. — Т. XXI. — № 3. — С. 111–118.
  4. Ромм А. Г. Сборник статей о еврейских художниках // Астрея. — М.: 2005. — С. 126.
  5. https://www.maslovka.org/modules.php?name=Content&pa=showpage&pid=1114

[[Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны]] [[Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства]] [[Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда]]