Казімір Севярынавіч Малевіч
| Казімір Малевіч | |
| Імя пры нараджэнні: |
Казімір Севярынавіч Малевіч |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: |
Кіеў, Расійская імперыя (сучасная Украіна) |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Вучоба: |
Строганаўскае вучылішча (Масква), студыя Фёдора Рэрберга (Масква). |
| Стыль: | |
Казімір Севярынавіч Малевіч (23 лютага 1878 (па іншых звестках — 1879), Кіеў — 15 мая 1935, Ленінград) — расійскі мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызма — кірунку ў абстрактным мастацтве.
Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў студыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мастацкай культуры.
На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з'яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў («Чорны квадрат», 1915; «Палёт аэраплана», 1915; «Чырвоны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з дапамогай прасторавых кампазіцый («архітэктонаў») вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У.Маякоўскага. У пачатку 1930-х г. рабіў спробы вярнуцца да выяўленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чырвоным дрэўкам», 1932).
Аўтар мастацтвазнаўчых прац «Ад кубізма да супрэматызма» (1916), «Супрэматызм» (1920) і інш.
Літаратура [правіць]
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казімір Севярынавіч Малевіч- Супольнасць «Казімір Малевіч і супрэматызм» у Жывым часопісе
- Лепшыя працы Казіміра Малевіча
- Сайт Казіміра Малевіча на narod.ru
- Малевіч на «Вікіліўры»
- Малевіч на сайце museum-online
- Малевіч (малавядомыя карціны і фатаграфіі) на Malevich Gallerie
- (Карціна К.Малевіч «З'яднанне»)
- мастака Івана Клюна"1933)
- Малевіч на kazimirmalevich.ru
- Малевіч на Artonline.ru
- Kasimir Malevich. Black Square на russianpaintings.net
- Малевіч на if-art.com
- Малевіч у інтэрнэт-бібліятэцы «Старацель»
- Асобы
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Памерлі 15 мая
- Памерлі ў 1935 годзе
- Мастакі паводле алфавіту
- Супрэматызм
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Карціны Казіміра Малевіча
- Рускі авангард
- Мастакі рускага авангарда
- Мастакі СССР
- Мастакі Санкт-Пецярбурга
- Сцэнографы Расійскай імперыі
- Сцэнографы СССР
- Члены таварыства «Супрэмус»
- Мастакі-супрэматысты
- Памерлі ад раку прадсталёвай залозы