Марк Шагал
| Марк Шагал | |
Парыж, 1921 |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
|
| Дата смерці: |
28 сакавіка 1985 (97 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Паходжанне: |
беларускі яўрэй |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: |
мастак, паэт |
| Стыль: | |
Марк Шагал (7 ліпеня 1887, Віцебск — 28 сакавіка 1985) — беларускі (у той час тэрыторыя Расійскай Імперыі) і французскі мастак. Бацька — Захар Мордухавiч. Дзед — Мордух Сегал, па невядомых прычынах змянiў прозвiшча на Шагал. Пры нараджэннi будучага мастака назвалі Маісеям, імя на Марка ён змяніў, калi пераехаў у Санкт-Пецярбург.
Біяграфія [правіць]
Пачатковую адукацыю атрымаў традыцыйную яўрэйскую — па Торы, Талмуду, з вывучэннем старажытнаяўрэйскай мовы. Увосені 1900 паступiў у гарадское чатырохкласнае вучылiшча з рамесным ухiлам, дзе дасягнуў поспехаў толькі ў маляванні і геаметрыі. У сям'і Шагалаў маляванне ў адпаведнасці з догмамі іўдаізму лічылася грэшным заняткам. Тым не менш, маці згадзілася з жаданнем сына і сама прывяла яго ў майстэрню адзінага тады ў Віцебску прафесійнага жывапісца Ю. Пена, дзе ён правучыўся два месяцы. У 1907 Марк Шагал накіраваўся працягваць мастацкую адукацыю ў Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў рысавальнай школе пры Таварыстве заахвочвання мастацтваў, у прыватнай школе А. Званцавай.
У 1910 Марк Шагал паехаў у Парыж, дзе наведваў даступныя ўсiм жадаючым, так званыя «свабодныя Акадэмii» — знакамiтую Гранд Шам'ер на Манпарнасе i Ла Палет. Але галоўнай яго акадэмiяй сталi Луўр з палотнамi старых мастакоў, мастацкiя салоны i лаўкi Парыжу, у якiх можна было ўбачыць палотны iмпрэсiянiстаў, постiмпрэсiянiстаў i авангарда 1900-х гадоў. У 1912 Марк Шагал упершыню прыняў удзел у Асеннiм Салоне.
Летам 1914 ён вярнуўся ў Віцебск. Пасля рэвалюцыi з рэкамендацыi А. Луначарскага прызначаны паўнамоцным прадстаўніком па справах мастацтваў Віцебскай губерні. Стварыў Віцебскую народную мастацкую школу і ўзначальваў яе некаторы час. З 1919 кiраваў «Вольнай майстэрняй жывапiсу», дапамагаў у стварэннi Віцебскага музею сучаснага мастацтва, кiраваў мастацкім афармленнем Вiцебска ў гонар гадавiны рэвалюцыi. У чэрвені 1920 Марк Шагал пераехаў у Маскву, афармляў спектаклi i глядзельную залу Камернага яўрэйскага тэатра, выкладаў у працоўнай калоніі для беспрытульнікаў «III Інтэрнацыянал» пад Масквой.
У 1922 Марк Шагал з сям'ёй пераехаў у Берлін, дзе яшчэ ў 1914 адбылася яго выстаўка і засталіся работы, а ў 1923 пераехаў у Парыж. З гэтага часу сталiца Францыi стала для яго ўжо больш чым «другi Вiцебск». Мастак шмат працаваў, падарожнiчаў па Францыі і за яе межамі. У 1930-я гады адбыліся яго першыя рэтраспектыўныя выстаўкі. Мастак быў узнагароджаны першымі прэміямі. У 1940 Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку запрасiў Шагала ў Амерыку, і ў чэрвені 1941 разам з сям'ёй і сваімі работамі ён адплыў у Нью-Ёрк, дзе ў 1943 сустрэўся з членамі яўрэйскага антыфашысцкага камiтэта С. Міхаэлсам і І. Феферам, якія прыехалі з Масквы ў Амерыку, і перадаў з імі на радзіму «Письмо моему родному Витебску».
У 1947 Марк Шагал упершыню пасля вайны прыехаў у Парыж у сувязi з адкрыццём сваёй рэтраспектыўнай выстаўкi, арганiзаванай Музеем сучаснага мастацтва, а ў 1948 вярнуўся ва Францыю назаўсёды. Менавiта ў гэты перыяд яго творчасць набыла сусветную вядомасць. Адна за другой адбываюцца выстаўкi жывапiсу, графікі, скульптуры мастака. Ён удастойваецца ганаровых званняў i ўзнагарод, сярод якiх — вышэйшая ўзнагарода Францыi Вялiкi крыж Ганаровага Легiёну. На працягу 1950-1970-х гг. ён выканаў мноства вітражоў i керамiчных пано для вядомых сабораў Францыі.
У 1973 у Ніцы адкрыўся Нацыянальны музей «Біблейскае пасланне Марка Шагала». У гэтым жа годзе Марк Шагал прыязджаў у Маскву i Ленiнград і перадаў у дар Дзяржаўнаму музею выяўленчага мастацтва імя А. С. Пушкіна 75 сваiх лiтаграфiй, а ў 1997 на радзіме мастака, у Віцебску, быў адкрыты мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала. Нашчадкі мастака перадалі ў дар музею калекцыю яго графічных работ. Пачынаючы з 1991, у Віцебску штогод праходзяць Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, адкрыты помнік Марку Шагалу работы віцебскага мастака А. Гвоздзікава.
На працягу творчасці Марк Шагал звяртаўся да розных відаў выяўленчага і прыкладнога мастацтва, але ўсёж перавагу аддаваў жывапісу. У яго жывапісе знайшлі сваё ўвасабленне нацыянальныя звычаі, роднасныя сувязі, віцебскія краявіды. На палотнах Марка Шагала жывуць рамеснікі і гандляры, мяснікі і рабіны, местачковыя скрыпачы і блазны, а таксама сяляне, жывёлы, цэрквы і дамы Віцебска, і, перш-на-перш, бацькоўскі дом («Віцебск», «Стары Віцебск», «Сіні дом у Віцебску», «Анёл над Віцебскам», «Я і мая вёска»). Шмат работ мастака прысвечана тэмам прыроды і кахання («Над горадам», «Бэла і Іда», «Бэла ў белым каўнерыку», «Шпацыр», «Блакітныя закаханыя», «Ружовыя закаханыя», «Зялёныя закаханыя», «La Mariée»).
Не абыдзена ў творчасці мастака і біблейская тэма («Белае распяцце», «Падзенне анёла», 17 палотнаў пад агульнай назвай «Біблейскае пасланне»). Творы Марка Шагала вылучаюцца жывапісным тэмпераментам, эмацыянальнасцю, пластычнай выразнасцю, сакавітым колерам і мяккім лірызмам. Свае сюжэты мастак трактуе ў гратэскна-сімвалічным і іранічна-фантастычным духу. З жывапісам шчыльна звязаная і графіка мастака. Асноўныя тэмы яго графічных работ — адвечныя моманты чалавечага і прыроднага існавання («Адам і Ева», «Мацярынства», «Каін і Авель»), родны горад (серыя літаграфій «Успаміны аб Віцебску»), тэатр і цырк. Вялікую частку графічных работ мастака складаюць ілюстрацыі да «Мёртвых душ» М. Гогаля, «Баек» Ж. Лафантэна, казак «Тысяча і адна ноч» і іншых выданняў.
Марк Шагал таксама добра вядомы як скульптар, керамік, майстар мазаік і габеленаў, але больш за ўсё як майстар вітража. Свае вітражныя работы ён ствараў не толькі для французскіх сабораў, але і для храмаў Рэймса, Цюрыха, Майнца, будынкаў ААН у Нью-Ёрку, сінагогі Медыцынскага цэнтра ў Іерусаліме, гатычнага сабора ў Мецы.
Марк Шагал пакінуў значную літаратурную спадчыну — дзённікі, лісты і вершы.
Творы [правіць]
8 лютага 2012 года на лонданскім аўкцыёне Christie’s за 650 000 долараў Белгазпрамбанкам у рамках карпаратыўнай праграмы «Мастакі парыжскай школы — выхадцы Беларусі» была выкуплена карціна «Закаханыя» (1981). Карціна стала адзінай жывапіснай працай на Радзіме мастака, да гэтага творчасць Марка Шагала ў Беларусі была прадстаўлена толькі некалькімі літаграфіямі ў Віцебску[1].
Некаторыя выданні мастацкіх твораў [правіць]
- Шагал. Возвращение мастера [Изоматериал] : по материалам выставки в Москве к 100-летию со дня рождения художника: [альбом-каталог] / сост. М. А. Бессонова; авт. ст.: А. Вознесенский и др.]. — [2-е изд.]. — М.: Советский художник, 1989. — 327 с.: цв. репрод.
- Марк Шагал = Marc Chagall [Выяўленчы матэрыял]: творы міжземнамор. перыяду, 1949—1985: гуашы, акварэлі, літаграфіі: [кат. выстаўкі] / Нац. маст. музей Рэсп. Беларусь і інш. [уступ. арт. С. Фарэсцье]. — Мн.: [б.в.], 1997. — 95 с.: каляр. рэпрад.
- Марк Шагал. Пейзажи = Marc Chagall. Paysages [Изоматериал] / [авт. ст.: Б. Фасье и др.]. — [Б. м.: б. и.], 2002. — [29] с., [35] л. цв. репрод.
- Марк Шагал і Біблія = Марк Шагал и Библия = Marc Chagall and the Bible [Изоматериал]: кат. прац са збору музея Марка Шагала ў Віцебску / [аўт.-уклад.: Ю. Сцепанец, Л. Хмяльніцкая]. — Віцебск: Музей Марка Шагала, 2002. — 95 с.: рэпрад.
- Марк Шагал и сцена = Marc Chagall et la scene [Изоматериал]: [кат. выставки, Нац. худож. музей Респ. Беларусь (Минск), 7 июля — 12 сент. 2004 г., Музей Марка Шагала (Витебск), 15 сент. — 17 окт. 2004 г.]. — [Б. м. : б. и.], 2004. — [24] c., [40] л. цв. репрод.
- Марк Шагал. Колер у чорна-белым = Marc Chagall. Farbe in Schwarz-Weib = Marc Chagall. La couleur en noir et blanc = Марк Шагал. Цвет в черно-белом [Выяўленчы матэрыял]: [альбом] / М-ва культуры Рэсп. Беларусь [і інш.]. — Мн: Юніпак, 2005. — 87 с.: рэпрад. — На бел., ням., фр. і рус. мовах.
Некаторыя літаратурныя творы [правіць]
- Ангел над крышами: стихи. Проза. Статьи. Выступления. Письма / Марк Шагал; [пер. с идиш, сост., авт. предисл. и коммент.] Л. Беринский; [ил. М. Шагала]. — М.: Современник, 1989. — 222 с. : цв. ил.
- Паэзія / Марк Шагал; [пер. з ідыш Р. Барадуліна, Л. Бярынскага; іл. М. Шагала]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 131 с. : каляр. іл.
- Моя жизнь : [автобиогр. роман] / Марк Шагал; [пер. с фр. Натальи Мавлевич; предисл. Н. Апчинской]. — Санкт-Петербург : Азбука-классика, 2004. — 253 с. : ил.
Бібліяграфія [правіць]
- Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.[1]
- Родам з Віцебска = Родом из Витебска : Марк Шагал, 1887—1985 : бібліягр. паказ / Віцеб. цэнтр. гар. б-ка імя А. М. Горкага; [аўт.-склад. Д. Н. Геніна; пад рэд. М. С. Рыўкіна]. — Віцебск : ВЦГБ, 1994. — 31 с.
- Марк Шагал (1887—1985) : бібліягр. агляд // Новыя кнігі. 1997. № 4. Дадат. Паміж с. 16-17.
- Гірыч А. Мастак родам з дзяцінства : пер. з рус. / Аляксей Гірыч // Мастацтва. 1997. № 7. С. 44-48.
- Мальцаў У. Марк Шагал — тэатральны мастак : (1918—1922 гг. Віцебск — Масква) / Уладзімір Мальцаў // Мастацтва. 1998. № 1. С. 24-27.
- Хмяльніцкая Л. Марк Шагал у культуры Беларусі і свету / Людміла Хмяльніцкая // Гісторыя. Культуралогія. Мастацтвазнаўства : матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». 1 сес. — 21-25 мая. 2 сес. — 4-7 снеж. Мінск, 2000 г. / [рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш.]. Мінск. 2001. С. 316—325.
- Вакар Л. Беларусі, Шагалу і іншым.., або Творчасць Марка Шагала ў рэтраспектыве мастацкай культуры Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў / Людміла Вакар // Мастацтва. 2002. № 1. С. 9-13.
- Усава Н. Міф Віцебска ў творчасці Марка Шагала : пер. з рус. / Надзея Усава // Роднае слова. 2002. № 7. С. 82-85.
- Шагал (Chagall) Марк (Моўша Хацкелевіч, Майсей Захаравіч) // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 356—357.
- Шагал Марк Захаравіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 189.
- Дзянісаў У. М. Новыя дакументы да біяграфіі і радаводу Марка Шагала / У. М. Дзянісаў // Архіварыус : зб. навук. паведамл. і арт. / Кам. па арх. і справаводству пры Савеце Міністраў Рэсп. Беларусь [і інш.]. Мінск, 2004. Вып. 2. С. 96-99.
- Карандашава Т. Марк Шагал: колер у чорна-белым / Тамара Карандашава / Мастацтва. 2005. № 11. С. 10-11.
- Шагал і Віцебск = Шагал и Витебск = Chagall and Vitebsk / [аўт. тэксту Л. У. Хмяльніцкая; пер. на англ. Дз. У. Людчыка; фота У. С. Базана]. — Мінск : Беларусь, 2006. — [87] с. — На бел., рус. і англ. мовах.
- Хмяльніцкая Л. Віцебск і Шагал / Людміла Хмяльніцкая // Мастацтва. 2006. № 9. С. 54-55.
- Шишанов В. Имена в списках // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2000. № 2. С.4.
- Шишанов В. «Школа и революция» // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2000. № 2. С.5-8.
- Шишанов В. Яков Розенфельд: превратности судьбы // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2001. № 1 (3). С.5-6.
- Родити Э. Диалоги об искусстве: Марк Шагал / Вступление и комментарии В. Шишанов. Перевод с немецкого А.Белодед // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2002. № 1 (7). С.6-13.
- Шишанов В. А. Транслингвистическая порча [Рец. на книги: Шагал Б. Горящие огни: Пер. с фр. Н.Мавлевич. М.: Текст, 2001. 351 с.: ил. Шагал Б. Горящие светильники: Пер. с нем. Г.Снежинская. СПб.: Лимбус Пресс, 2001. 224 с.] // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2002. № 2(8). С.17-19.
- Шишанов В. А. «Если уж быть министром…» // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2003. № 2(10). С.9-11.
- Письмо Марка Шагала к Соломону Гершову / Вступление и публикация В. Шишанова. // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2003. № 2 (10). С.11.
- Факты из жизни Берты. Воспоминания Я. С. Розенфельда / Вступление и публикация В. Шишанова. // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2003. № 2 (10). С.11-13.
- Шишанов В. Художественная жизнь Витебска на страницах изданий «Известия Витгубисполкома совучдепов», «Школа и революция», «Юный марсиянин» // Шагаловский сборник. Вып. 2. Материалы VI—IX Шагаловских чтений в Витебске (1996—1999). Витебск: Музей М.Шагала, 2004. С.121-124.[2]
- Шишанов В. Марк Шагал: этюды к биографии художника по архивным делам // Шагаловский сборник. Вып. 3. Материалы X—XIV Шагаловских чтений в Витебске (2000—2004). Минск: «Рифтур», 2008. С.171-175.
- Шишанов В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2004. № 2(12). С. 5-11.
- Шишанов В. К вопросу о «первом опыте обращения к творчеству Шагала в местной печати» // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2004. № 2(12). С.12-16.
- Шишанов В. «Эти молодые люди были ярыми социалистами…»: Участники революционного движения в окружении Марка Шагала и Беллы Розенфельд // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2005. № 13. С. 64-74.
- Шишанов В. Об утраченном портрете Марка Шагала работы Юрия Пэна // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2006. № 14. С. 110—111.
- Шишанов В. А. Несколько строк из жизни Марка Шагала / В. А. Шишанов // Мишпоха. 2010. № 26. С. 46 — 50..
- Шишанов В. А. «Наконец появился царь…» // Шагаловский международный ежегодник, 2008: сб. статей; под ред. А. М. Подлипского. — Витебск: Витеб. обл. тип., 2010. — С. 69 — 73..
- Изобразительное искусство Витебска 1918—1923 гг. в местной периодической печати : библиограф. указ. и тексты публ. / сост. В. А. Шишанов. — Минск : Медисонт,2010. — 264 с.[3]
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марк Шагал- Віцебскі музей Марка Шагала
- Вершы Марка Шагала ў перакладзе Рыгора Барадуліна
- Валерий Шишанов. Марк Шагал: Этюды к биографии художника по архивным делам
- Витебский музей современного искусства 1918—1941
- Ліст М.Шагала да Ю.Пэна. Аўтограф. [1927]