Уладзімір Канстанцінавіч Сарокін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Канстанцінавіч Сарокін
Дата нараджэння 1 жніўня 1914(1914-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 1997
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, педагог
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Уладзі́мір Канстанці́навіч Саро́кін (1 жніўня 1914, Полацк, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 1997) — беларускі кампазітар, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і рабочага. Навучаўся ў Ленінградзе, у Мінскім музычным тэхнікуме імя Глінкі, на кампазітарскім факультэце Ленінградскай кансерваторыі (1932—1937).

У 1931—1932 — піяніст Упраўлення кінафікацыі ў Ленінградзе. Член Саюза кампазітараў з 1934 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя выдадзеныя творы — зборнік песень пра грамадзянскую вайну ў Расіі, рамансы на вершы А. Глебы, масавыя і эстрадныя песні, сюіта для сімфанічнага аркестра. Да Вялікай Айчыннай вайны напісаў два балеты для Сталінабадскага тэатра оперы і балета.

У часы вайны займаўся складаннем песень, мноства якіх увайшлі ў рэпертуар ваенных ансамбляў песні і танцу.

Пасля вайны працаваў над творамі аратаральна-кантатнага жанру. Працаваў з ансамблем «Сябры», пасля выкладаў майстэрства аранжыроўкі на кафедры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Опера-зінгшпіль «Хасроў і Шырын» (1941)
  • Балеты
    • «Цыган» (паводле А. Пушкіна, Ленінград, 1937)
    • «Сунбуль» (1941, у 2-м варыянце — «Талісман», 1963)
  • Аперэты
    • «Раскінулася мора шырока» (Рыбінск, 1943)
    • «Гэтым летам» (1955)
    • «Непаслухмяная дачка» (Арджанікідзэ, 1962)
    • «Чорная котка» (1962)
  • Кантаты
    • «Днепрабуд» (словы А. Безыменскага, 1935)
    • «Вяртанне» (словы У. Азарава, 1945)
    • «Ранак Айчыны» (словы У. Азарава, 1946)
    • тры кантаты пра У. Леніна (словы У. Азарава):
      • «Ленін заўжды з намі» (1947)
      • «Кветкі Ільіча» (1969)
      • «Цягнік у будучыню» (1970)
    • «Святло Кастрычніка» (словы С. Фагельсона, 1957)
    • «Родная Армія» (словы У. Азарава, 1958)
    • «Дружба народаў» (словы У. Азарава, 1972)
  • Араторыі
    • «Аляксандр Матросаў» (словы У. Гур’яна, 1951)
    • «Героі Сталінграда» (словы А. Чуркіна, 1953)
  • Сюіты
    • «Сады квітнеюць» (словы А. Пракоф’ева, 1948)
    • «Паэма пра хлеб» (словы В. Шуміліна, 1979)
    • Для сімфанічнага аркестра
      • Сюіта з балета «Цыганы» (1937)
      • «Сімфонія» (1940)
      • «Веснавая ўвертура» (1976)
    • Для чытальніка і сімфанічнага аркестра
      • «Балтыйская паэма» (словы У. Азарава, 1940)
    • Песенна-хоравая сюіта «Трох пакаленняў галасы» (словы В. Сакалова, 1977)
    • Для хора, духавога аркестра і аркестра народных інструментаў
      • Зборнік «Старонкі гісторыі нашай» (словы У. Суслава, 1981)
    • Для хора і аркестра народных інструментаў
      • паэма «Марскі дэсант» (словы С. Фагельсона, 1980)
    • Для аркестра народных інструментаў
      • «Два танцы» (1933)
      • «Кадрыля» (1957)
    • Для салістаў, хора і эстраднага аркестра
      • Кантата «Цягнік у будучыню» (словы У. Азарава, 1970)
    • Для духавога аркестра
      • «Сюіта» (1984)
    • Для віяланчэлі і фартэпіяна
      • «Ронда» (1936)
    • Для фартэпіяна
      • «Саната» (1933)
      • «Тры дзіцячыя п’есы» (1957)
    • Для голаса і фартэпіяна
      • Рамансы на словы А. Пушкіна (1936)
      • Рамансы на словы У. Ліфшыца (1947)
      • Зборнік «Паэма пра каханне» (словы Э. Дубровінай, 1984)
      • Зборнік «Дабрыня» (словы Л. Шчыпахінай, 1987)
    • Для хора
      • «Два хоры» (на сл. М. Асеева, 1935)
      • Сюіты
        • «Вялікія будоўлі» (словы А. Чуркіна, 1953)
        • «Ленін — ганаровы марак» (словы У. Азарава, 1970)
        • «Песні Садко» (словы В. Сакалова, 1976)
  • Песні на словы савецкіх паэтаў
  • Песенныя зборнікі
  • Музыка да драматычных спектакляў
  • Музыка да радыёпастановаў
  • Апрацоўка народных песень

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Надзея Бунцэвіч. Пакладзём удачу ў кепку! // Культура. — 21.05.2011 — 27.05.2011. — № 21 (992).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]